Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Сак 2020

У беларускай арміі няма ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам - Мінабароны

У беларускай арміі няма ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам - Мінабароны
Фота з архiва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі няма ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ніякай панікі няма. Мы планава праводзім усе мерапрыемствы, - сказаў Віктар Хрэнін. - На сённяшні дзень ва Узброеных Сілах няма ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам".

Паводле яго слоў, у гэтыя дні на дзесяці палігонах Беларусі адпрацоўваюцца розныя мерапрыемствы, у іх задзейнічаны 7,5 тыс. ваеннаслужачых. "Яны здаровыя і здольны выконваць задачы. Аднак мы не расслабляемся. Нашы санітарна-эпідэміялагічныя службы, медыкі знаходзяцца ў павышанай гатоўнасці", - запэўніў міністр абароны.

Віктар Хрэнін таксама далажыў кіраўніку дзяржавы аб падрыхтоўцы да парада ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія сілы і сродкі будуць прыцягнуты для мерапрыемства. "Парад будзе, асабовы склад рыхтуецца", - падкрэсліў ён.

Новы кіраўнік у абароннае ведамства быў назначаны ў студзені бягучага года. За мінулыя месяцы Віктар Хрэнін наведаў некалькі воінскіх часцей і сёння падкрэслівае: узровень воінскай дысцыпліны і маральна-псіхалагічнага стану дае магчымасць Узброеным Сілам выканаць любую задачу. Паводле слоў міністра, цяпер яго асноўныя намаганні накіраваны на ўдасканаленне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці беларускай арміі, умацаванне дысцыпліны і правапарадку, падтрыманне ў спраўным стане ўзбраення і тэхнікі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Андрэя Раўкова, міністра абароны Віктара Хрэніна і начальніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Паўла Ціханава. Размова ішла пра абстаноўку вакол беларускіх граніц у сувязі з правядзеннем вучэнняў НАТА "Абаронца Еўропы 2020". Акрамя таго, Прэзідэнт пацікавіўся станам спраў у беларускай арміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі