29 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У беларуска-кітайскіх адносінах падтрымліваецца стабільная і здаровая дынаміка развіцця. Аб гэтым заявіў ваенны і ваенна-паветраны аташэ пры пасольстве КНР у Беларусі Цюй Хуэйцзян 26 ліпеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 92-й гадавіны з дня ўтварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Пад кіраўніцтвам Старшыні Сі Цзіньпіна і Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі кітайска-беларускія адносіны заўсёды падтрымліваюць стабільную і здаровую дынаміку развіцця. Абодва бакі стварылі ўсёабдымнае стратэгічнае партнёрства ўзаемнага даверу, супрацоўніцтва і ўзаемнай выгады, - сказаў Цюй Хуэйцзян. - Кітай і Беларусь - сябры, якія аказваюць адзін аднаму цвёрдую падтрымку на аснове братэрскай дружбы".
Аташэ дадаў, што двухбаковыя адносіны пастаянна ўмацоўваюцца, прагматычнае супрацоўніцтва становіцца ўсё больш глыбокім, уздымае на новы этап усебаковае развіццё. "Уступаючы ў новую эпоху развіцця, Кітай гатовы працаваць разам з Беларуссю для рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзвюх дзяржаў і развіваць адносіны паміж краінамі і ўзброенымі сіламі для дасягнення новых рэзультатаў", - заявіў Цюй Хуэйцзян.
Дыпламат звярнуў увагу, што свет знаходзіцца на парозе беспрэцэдэнтных за апошнія 100 гадоў перамен, пры гэтым няпэўнасць і нестабільнасць узрастаюць. Паводле слоў аташэ, Кітай паважае суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць усіх краін і падтрымлівае выбраныя імі шляхі развіцця. Разам з тым КНР ніколі не адмовіцца ад сваіх законных правоў і інтарэсаў.
Цюй Хуэйцзян падкрэсліў, што кітайскія Узброеныя Сілы цвёрда стаяць на абароне сусветнай бяспекі і стабільнасці. Кітай актыўна падтрымлівае міратворчыя аперацыі ААН, развівае ваеннае супрацоўніцтва з больш як 150 краінамі, а больш як з 40 краінамі запусціў мезанізмы кансультацый па пытаннях абароны.
У сваю чаргу міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў падкрэсліў, што ваеннае супрацоўніцтва з'яўляецца толькі адным з элементаў усёабдымнага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая. Надзейным фундаментам для яго развіцця застаюцца адносіны, якія гістарычна склаліся паміж дзвюма дзяржавамі.