У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Сак 2018

У Беларусі захоўваецца стабільнасць на валютным і фінансавым рынках - Кабякоў

У Беларусі захоўваецца стабільнасць на валютным і фінансавым рынках - Кабякоў

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі захоўваецца стабільнасць на валютным і фінансавым рынках, паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў 2017 годзе кампенсавана адставанне 2016 года. "Увайшлі ў прагнозны калідор пяцігадовай праграмы па 11 асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з 13. Не выконваюцца два - па тэмпах росту рэальных даходаў насельніцтва (адставанне на 0,6 працэнтнага пункта) і аб'ёме будаўніча-мантажных работ (на 1,1 працэнтнага пункта)", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Такім чынам, эканоміка развіваецца ў цэлым у адпаведнасці з асноўнымі параметрамі праграмы на 2016-2020 гады. Пры гэтым захоўваецца стабільнасць на валютным, крэдытна-дэпазітным і фінансавым рынках. "У поўным аб'ёме і ва ўстаноўлены тэрмін разлічыліся па валютных абавязацельствах. Бюджэт у 2017 годзе выкананы з прафіцытам (Br2,8 млрд), які накіраваны на пагашэнне часткі знешняга доўгу", - сказаў Андрэй Кабякоў.

"Усе сацыяльныя абавязацельствы выкананы пры захаванні рэжыму строгай эканомікі. Галоўны вывад- мы жывём па сродках", - рэзюмаваў кіраўнік беларускага урада.

Што датычыцца задач на 2018 год, то ўсе прагнозныя паказчыкі даведзены да выканаўцаў - ад членаў урада да кіраўнікоў выканкамаў усіх узроўняў і прадпрыемстваў. Для міжрэгіянальнай і міжгаліновай увязкі прагнозу па задачах і рэсурсах у Мінэканомікі праведзена абарона планаў развіцця галін і рэгіёнаў.

Сярод задач, што вырашаюцца, - рост ВУП на 3,5 працэнта. Заданні разгорнуты праз 53 галіновыя таварныя балансы (ахопліваюць больш за 60 працэнтаў аб'ёмаў прамысловай і сельгаспрадукцыі). Пастаўлена задача па прыросце экспарту тавараў і паслуг на $2 млрд (105,7 працэнта да 2017 года). Ключавыя прадпрыемствы ў рамках абароны бізнес-планаў пацвердзілі больш як 70-працэнтную напаўняльнасць збытавых стратэгій 2018 года, у тым ліку забяспечанасць знешнегандлёвымі кантрактамі.

Запланавана прыцягненне Br23 млрд інвестыцый з усіх крыніц (тэмп - 105 працэнтаў да 2017 года). Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца рэалізацыі 50 буйнейшых праектаў з аб'ёмам інвестыцый Br7,6 млрд. Таксама ў цэнтры ўвагі задача па сярэдняй зарплаце і стварэнне новых рабочых месцаў. "Патрабаванне па росце зарплаты ва ўвязцы з ростам прадукцыйнасці працы застаецца нязменным", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс