Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Крс 2020

У Беларусі выбудавана дакладная сістэма проціэпідэмічных мерапрыемстваў - сенатар

У Беларусі выбудавана дакладная сістэма проціэпідэмічных мерапрыемстваў - сенатар

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выбудавана дакладная сістэма проціэпідэмічных мерапрыемстваў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч.

"Сёння ў Беларусі выбудавана дакладная сістэма па правядзенні проціэпідэмічных мерапрыемстваў. Усё гэта дае магчымасць не толькі выявіць тых, хто з'яўляецца носьбітам інфекцыі, але і тых, хто быў у кантакце з імі. Зладжана выбудавана работа ўсіх медыцынскіх звенняў і медперсаналу, - адзначыў Віктар Лісковіч. - Члены Савета Рэспублікі на пастаяннай аснове манітораць аптэчную сетку на прадмет наяўнасці дэзсродкаў. І я хачу сказаць, што ў краіне робіцца ўсё для таго, каб людзі былі абаронены".

У той жа час сенатар звярнуў увагу на асабістую адказнасць кожнага беларуса. "Ні ў якім разе нельга ігнараваць рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя, - падкрэсліў ён. - Вельмі хацеў бы яшчэ адзначыць інфармацыйны складнік. На мой погляд, сёння дастаткова інфармацыі ў СМІ, каб атрымаць аб'ектыўны зрэз сітуацыі. У канчатковым выніку гэта дае магчымасць пазбегнуць у грамадстве панікі. Людзі разумеюць, што ў такой сітуацыі трэба не панікаваць, а спакойна вырашаць узнікаючыя пытанні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі