У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Лют 2018

У Беларусі цэняць і паважаюць кнігу - Рыжанкоў

У Беларусі цэняць і паважаюць кнігу - Рыжанкоў

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі цэняць і паважаюць кнігу, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на адкрыцці XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юбілейнае мерапрыемства стала сапраўдным святам кнігі, дзе навінкі прадстаўляюць выдаўцы з 32 краін, адзначыў Максім Рыжанкоў.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі ўдзельнікам і гасцям форуму.

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што ў дні работы выстаўкі госці раскажуць аб кніжных навінках і аб супрацоўніцтве з Беларуссю, дзе паважліва ставяцца да друкаванай кнігі. Той факт, што за мінулы год выдадзена каля 10 тыс. найменняў кніг, сведчыць аб увазе дзяржавы і грамадства да гэтага пытання. А гэта немагчыма без аб'яднання намаганняў дзяржавы і ўсіх выдаўцоў розных форм уласнасці.

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш прысвечана тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін. У выстаўцы прымаюць удзел 32 краіны, усяго 360 экспанентаў падрыхтавалі свае калекцыі кніг. Краіна - пачэсна госць XXV Мінскай МКВК - Сербія. Цэнтральны экспанент - Казахстан. XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць у адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 з 28 лютага па 4 сакавіка. Арганізатары выстаўкі - Мінінфарм, Мінгарвыканкам, ААТ "Белкніга" і ПК ТАА "Макбел". Уваход свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс