У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Май 2018

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця інавацый і інвестыцый - Сямашка

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця інавацый і інвестыцый - Сямашка

25 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны ўсе ўмовы для развіцця інавацый і інвестыцый. Гэта адзначыў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на пленарнай частцы XV Гомельскага эканамічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы, каб інавацыі і інвестыцыі развіваліся, каб яны акупляліся за кароткі тэрмін", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, у краіне пастаянна ўдасканальваецца заканадаўчая база, вызначаны шэраг прэферэнцый і льгот, працуюць свабодныя эканамічныя зоны, Парк высокіх тэхналогій. Акрамя таго, падкрэсліў віцэ-прэм'ер, Беларусь з'яўляецца добрай пляцоўкай для выхаду замежных кампаній-інвестараў на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза з колькасцю насельніцтва больш як 182 млн.

Уладзімір Сямашка акцэнтаваў увагу на тым, што Гомельскі эканамічны форум - адзін з інструментаў прыцягнення ўнутраных і знешніх інвестыцый. "70 працэнтаў ВУП Беларусь прадае на экспарт - гэта нашы тавары і паслугі. Каб і далей захаваць гэты патэнцыял, неабходна развіваць інавацыі і інвестыцыі", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Гаворачы аб прыцягненні інвестыцый у Гомельскай вобласці, Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што рэгіён займае па гэтым паказчыку лідзіруючыя пазіцыі ў краіне. "З 2011 па 2017 гады Гомельская вобласць інвесціравала $17,7 млрд. Гэта каля 16 працэнтаў ад агульных інвестыцый Беларусі", - канстатаваў ён. Намеснік прэм'ер-міністра таксама выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшыя гады рэгіён захавае свае пазіцыі. Гэтаму будзе садзейнічаць рэалізацыя маштабных праектаў, у ліку якіх рэканструкцыя Мазырскага НПЗ, Светлагорскі завод па вытворчасці сульфатна-беленай цэлюлозы, завод па вытворчасці кардону ў Добрушы, Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс, плануемы праект па вытворчасці спецсталі і нержавеючай сталі і інш.

У якасці прыкладу паспяховага ўплыву інавацый і інвестыцый на эканамічнае развіццё Уладзімір Сямашка прывёў наступныя лічбы: у пачатку 90-х у сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі працавала каля 1 млн 68 тыс. чалавек, па выніках мінулага года - 272 тыс. Пры гэтым вытворчасць збожжа вырасла ў два разы, павялічыліся аб'ёмы вытворчасці малака, мяса, эфектыўнасць працы павысілася ў 4-6 разоў. На яго думку, шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы інвестыцыям і ўкаранёным інавацыям.

Цяперашні Гомельскі эканамічны форум сабраў больш за 650 чалавек з 32 краін. На мерапрыемстве прэзентуюць эканамічны і інвестыцыйны патэнцыял рэгіёна. Пасля пленарнай часткі работа форуму прадаўжаецца па шасці секцыях, у час адной з іх пройдзе II Кангрэс свабодных эканамічных зон.

Гомельскі эканамічны форум упершыню быў праведзены ў 2004 годзе. З 2008 па 2017 год на форуме падпісана 88 дакументаў амаль на $2 млрд. Рэалізаваны або знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі каля 50 праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс