У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Снж 2015

У Беларусі створана празрыстая і добра адрэгуляваная фінансавая сістэма

14 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У Беларусі створана празрыстая і добра адрэгуляваная фінансавая сістэма. Такое меркаванне выказаў старшыня савета дырэктараў італьянскага Банка Інтэза Антоніа Фаліка сёння ў Маскве пасля цырымоніі падпісання пагаднення аб прадастаўленні Банку развіцця Беларусі крэдыту на 15 млн еўра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Грошы, якія накіроўваюцца ў Беларусь, заўсёды зразумела, куды і навошта трацяцца, - сказаў Антоніа Фаліка. - У асноўным яны ідуць на развіццё прамысловага патэнцыялу Беларусі і рэалізацыю сацыяльных праграм".

Антоніа Фаліка падкрэсліў, што Беларусь - вельмі надзейны партнёр. Паводле яго слоў, беларускі бок будзе самастойна вырашаць, на што патраціць прадастаўлены крэдыт. "Мы абсалютна ўпэўнены, што грошы пойдуць перш за ўсё на развіццё тых праектаў, у якіх мае патрэбу Беларусь", - сказаў старшыня савета дырэктараў Банка Інтэза.

Ён удакладніў, што крэдыт прадастаўлены Банку развіцця Беларусі на два гады на рыначных умовах.

АТ "Банк Інтэза" - даччыны банк Групы Інтэза Санпаала (Італія), якая з'яўляецца адной з буйных у еўразоне і абсалютным лідарам рынку банкаўскіх паслуг у Італіі. Банк Інтэза прадастаўляе шырокі спектр банкаўскіх паслуг прадпрыемствам і прыватным асобам у 25 рэгіёнах Расіі ад Калінінграда да Уладзівастока. Асноўныя напрамкі дзейнасці Банка - карпаратыўнае крэдытаванне і крэдытаванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску