У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Лют 2018

У Беларусі ствараюцца максімальна камфортныя ўмовы работы для турэцкага бізнесу - Кабякоў

У Беларусі ствараюцца максімальна камфортныя ўмовы работы для турэцкага бізнесу - Кабякоў

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь імкнецца стварыць для турэцкага бізнесу максімальна камфортныя ўмовы работы, заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на Беларуска-турэцкім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вітаем усё большы давер турэцкіх бізнесменаў да нашай краіны і імкнёмся стварыць для іх максімальна камфортныя ўмовы работы", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Многія турэцкія кампаніі ўжо мелі магчымасць ацаніць выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі, развітую лагістычную інфраструктуру, прамы доступ да рынку краін ЕАЭС, спрыяльны інвестыцыйны і падатковы клімат, кваліфікаваныя працоўныя рэсурсы.

"Мы гатовы падтрымаць праекты па стварэнні турэцкіх прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі, у тым ліку ў сектары машынабудавання і вытворчасці аўтакампанентаў, хімічнай і тэкстыльнай галінах, сельскай гаспадарцы і і лагістыцы", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

У сваю чаргу беларускія прамысловыя прадпрыемствы (напрыклад, "Гомсельмаш" і "Амкадор") пачалі ўжо асвойвацца на турэцкім рынку. У перспектыве плануецца стварэнне зборачных вытворчасцей у Турцыі і арганізацыя сумесных продажаў у іншыя краіны рэгіёна. Паводле слоў Андрэя Кабякова, 14 лютага на перагаворах з прэм'ер-міністрам Турцыі Біналі Йылдырымам дэталёва абмеркаваны магчымыя сістэмныя і адрасныя меры па падтрымцы такіх праектаў з боку ўрадаў дзвюх краін.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што ў апошнія гады адносіны паміж Беларуссю і Турцыяй развіваюцца дынамічна практычна па ўсіх напрамках. Сёння гэта не толькі прамысловасць, гандаль, транспарт, фінансы, турызм, адукацыя, ёсць зацікаўленасць у сумесных праектах у галіне навукова-тэхнічнай кааперацыі і развіцця інфармацыйных тэхналогій.

У лістападзе 2016 года адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. За гэтым візітам пайшла сур'ёзная работа па выкананні дасягнутых дамоўленасцей, пачата рэалізацыя і прапрацоўка значных эканамічных праектаў. "Па выніках 2017 года нашы краіны ўшчыльную наблізіліся да паказчыка тавараабароту ў памеры $1 млрд, які мы лічым толькі прамежкавым вынікам на шляху да значна большых лічбаў. Гэтаму ў першую чаргу будзе садзейнічаць выхад на развітыя формы супрацоўніцтва нашых дзелавых колаў, а менавіта пераход ад звычайнага гандлю таварамі да ўзаемнага інвесціравання і прамысловай кааперацыі", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

У Мінску 14 лютага падпісаны шэраг пагадненняў, якія пасадзейнічаюць стварэнню прывабных умоў для сумеснага бізнесу і ўзаемавыгадных праектаў. У першую чаргу гэта пагадненне аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню і абароне інвестыцый. Гэта значыць, што капіталаўкладанні бізнесу надзейна абаронены, а ва ўзаемным гандлі створаны недыскрымінацыйныя ўмовы.

Андрэй Кабякоў выказаў надзею, што сённяшні форум стане паспяховай пляцоўкай узаемадзеяння дзелавых колаў Беларусі і Турцыі. Сустрэчы ў такім фармаце неабходна праводзіць штогод, прычым не толькі ў сталіцах, але і ў рэгіёнах краін, лічыць прэм'ер-міністр.

Беларуска-турэцкі бізнес-форум сабраў у Мінску каля 300 чалавек. Прадстаўнікі бізнесу абмяркоўваюць перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, што ўяўляюць узаемны інтарэс: машынабудаванне, хімічная прамысловасць, тэкстыльная галіна, дрэваапрацоўка, лагістыка, інфармацыйныя тэхналогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс