Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Кст 2012

У Беларусі ствараюцца больш адкрытыя ўмовы прыватызацыі для прыцягнення інвестыцый

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт нумар 8 ад 10 верасня 2012 года аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя папярэднія дэкрэты павінен прыцягнуць прамыя інвестыцыі ў эканоміку Беларусі праз адкрытыя і прывабныя ўмовы прыватызацыі. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Галіна Палянская.

Дэпутат паведаміла, што Палата прадстаўнікоў плануе прыняць дакумент да ведама на чарговым пасяджэнні 8 кастрычніка. Яна адзначыла: "Дэкрэт дае магчымасць інвестарам укладваць сродкі ў прадпрыемствы, якія ім цікавыя, не абмяжоўваючы зацверджаным пералікам ААТ, акцыі якіх падлягаюць продажу". Дакумент уводзіць норму, па якой прыватызацыя дзяржмаёмасці ажыццяўляецца ўжо без фарміравання адпаведных планаў. У сувязі з гэтым адмяняюцца і паўнамоцтвы Дзяржкаммаёмасці на прыняцце рашэнняў аб продажы акцый ААТ і зніжэння пачатковай цаны. "Продаж прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый ААТ будзе ажыццяўляцца толькі па рашэнню Прэзідэнта, а Дзяржкаммаёмасць будзе рыхтаваць праекты рашэнняў аб адчужэнні акцый", - дадала дэпутат.

Таксама адмяняецца ўзгадненне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з Дзяржкаммаёмасцю дадатковых эмісій акцый у ААТ, уключаных у пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі або іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці. Але пры гэтым другая і наступныя эмісіі акцый ААТ, якія перапрацоўваюць сельгаспрадукцыю і створаны ў працэсе прыватызацыі аб'ектаў, што знаходзяцца ў дзяржуласнасці, праводзяцца па ўзгадненню з Прэзідэнтам.

У прэс-службе Палаты прадстаўнікоў паведамілі, што на пасяджэнні 8 кастрычніка таксама плануецца прыняць у другім чытанні праект бюджэту на 2013 год. Дэпутаты разгледзяць і законапраект, які, у прыватнасці, прапануе павысіць дапамогу па догляду дзіцяці да трох гадоў. Акрамя гэтага, на парадку дня, як чакаецца, будуць змяненні ў заканадаўства наконт парадку прысваення класаў ўпершыню паступіўшым на дзяржаўную службу. Плануецца таксама ратыфікацыя некалькіх міжнародных дагавораў, заключаных у тым ліку з Турцыяй, М'янмай і Сербіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі