Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Крс 2020

У Беларусі прымаюцца ўсе меры для мінімізацыі наступстваў каранавіруса - Качанава

У Беларусі прымаюцца ўсе меры для мінімізацыі наступстваў каранавіруса - Качанава

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі робяць усё для мінімізацыі наступстваў пандэміі каранавіруса. Аб гэтым старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава заявіла сёння ў час перагавораў па відэа-канферэнц-сувязі з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У анлайн-сустрэчы з беларускага боку таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка і старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

Наталля Качанава адзначыла, што праграмы і праекты, якія рэалізуюцца па лініі ААН у Беларусі, ахопліваюць практычна ўсе сферы жыцця, у тым ліку барацьбу з распаўсюджваннем каранавіруса.

Раней паведамлялася, што ПРААН запускае новы механізм аператыўнай падтрымкі Беларусі ў барацьбе з COVID-19 і пераадоленні яго сацыяльна-эканамічных наступстваў. ПРААН аб'яднае намаганні з нацыянальнымі і мясцовымі партнёрамі, міжнароднымі арганізацыямі, агенцтвамі сістэмы ААН, бізнесам і акажа дапамогу ў памеры $250 тыс.

Спікер выказала падзяку за падтрымку і падкрэсліла, што цяпер важна падумаць аб наступствах пандэміі. "Эпідэмія, я ўпэўнена, пройдзе, мы ўсе перажывём яе. Але мы павінны бачыць, у якіх наступствах апынецца эканоміка ў нашых краінах. Зусім нядаўна Прэзідэнт разглядаў пэўныя меры па падтрымцы і эканомікі краіны, і бізнесу. Першачарговае - гэта, вядома, сістэма аховы здароўя. Але мы стараемся зрабіць усё, каб мінімізаваць страты, з якімі выйдзе наша краіна пасля гэтай сітуацыі", - заявіла старшыня Савета Рэспублікі.

Яна падкрэсліла: кіраўніцтва краіны прымае ўсе неабходныя меры для таго, каб адэкватна рэагаваць на сітуацыю, якая складваецца. "Я рэгулярна бываю ў Міністэрстве аховы здароўя, дзе мы ў рэжыме відэаканферэнцыі праводзім планёркі з усімі галоўнымі ўрачамі Мінска, каб хутка і аператыўна вырашаць тыя пытанні, якія сёння выходзяць на парадак дня. Мы стараемся, каб усе меры, якія звязаны з пандэміяй, былі эфектыўнымі і давалі вынік. Самае галоўнае - захаваць жыцці нашых людзей і абараніць урачоў", - сказала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама нагадала, што нядаўна ў Беларусь прыязджалі эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Яны адобрылі меры, што прымаюцца ў краіне па барацьбе з COVID-19.

Асобна спікер закранула супрацоўніцтва Беларусі і ПРААН у галіне ўстойлівага развіцця. "Я проста ўпэўнена, што ў нас з вамі будуць складвацца вельмі добрыя адносіны пры вырашэнні гэтых задач і рэалізацыі праграм, якія запланаваны ў рамках Мэт устойлівага развіцця", - дадала Наталля Качанава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі