У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Врс 2018

У Беларусі ўпэўнены ў доўгатэрміновым і эфектыўным развіцці супрацоўніцтва з Кітаем - Мясніковіч

У Беларусі ўпэўнены ў доўгатэрміновым і эфектыўным развіцці супрацоўніцтва з Кітаем - Мясніковіч

21 верасня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі ўпэўнены ў доўгатэрміновым і эфектыўным развіцці супрацоўніцтва з Кітаем. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер падкрэсліў, што беларускі бок удзячны палітычнаму кіраўніцтву КНР, асабіста старшыні Сі Цзіньпіну і ўсяму кітайскаму народу за дружбу і падтрымку на міжнароднай арэне і ў двухбаковых адносінах. "Мы ўпэўнены, што створаны старшынёй Сі Цзіньпінам і Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам найвышэйшы ўзровень даверу і супрацоўніцтва, які сёння маюць нашы краіны, будзе доўгатэрміновым, эфектыўным і будзе прырастаць новымі ўзаемавыгаднымі праектамі ў інтарэсах нашых краін", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што ўстанаўленне ў 2016 годзе асаблівага ўзроўню беларуска-кітайскіх адносін - давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва - стварыла неабходную аснову для пашырэння маштабу двухбаковых адносін. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь шмат чаму вучыцца ў Кітая, імкнецца пераймаць яго вопыт, у ліку першых падтрымала глабальны праект старшыні КНР "Адзін пояс, адзін шлях". "Мы верым у гэты праект і актыўна ў ім удзельнічаем, - звярнуў увагу спікер. - Мы запрашаем дзяржаўныя і прыватныя кампаніі Кітая да больш шырокага эканамічнага супрацоўніцтва. Патэнцыял для гэтага ёсць. Беларусь безумоўна выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы па ўсіх міжнародных пагадненнях".

Міхаіл Мясніковіч падзякаваў кітайскаму боку за тэхнічную дапамогу па будаўніцтве ў Беларусі футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага класа. Ён упэўнены, што ўвядзенне ў строй гэтых аб'ектаў стане знакавай падзеяй у двухбаковых адносінах. Старшыня Савета Рэспублікі прапанаваў паскорыць працэдурныя пытанні і выбудаваць графік работ такім чынам, каб увесці стадыён і басейн у 2020 годзе.

У сваю чаргу Чжаа Лэцзі адзначыў, што рады магчымасці наведаць Беларусь. "Кітай і Беларусь - сябры, якія могуць дзяліцца як радасцю, так і нягодамі. Гэта добрыя партнёры, якія заўсёды аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу", - падкрэсліў ён.

За студзень-ліпень 2018 года тавараабарот Беларусі і мацерыковага Кітая склаў амаль $2 млрд (129 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2017 года). Найбольш маштабны праект двухбаковага супрацоўніцтва - індустрыяльны парк "Вялікі камень". Па стане на 31 жніўня 2018 года ў парку зарэгістраваны 37 рэзідэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску