У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Сак 2018

У Беларусі няма крытычнай сітуацыі са знешнім фінансаваннем - Зіноўскі

У Беларусі няма крытычнай сітуацыі са знешнім фінансаваннем - Зіноўскі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма крытычнай сітуацыі са знешнім фінансаваннем. Аб гэтым сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок, паводле слоў міністра, цесна працуе ў гэтым плане з Сусветным банкам, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, кітайскімі фінансавымі структурамі і гэтак далей. "Адзіны недахоп, які хацелася б устараніць больш хуткімі тэмпамі, - гэта няхватка праектаў, якія мы маглі крэдытаваць", - звярнуў увагу міністр.

Што датычыцца новай праграмы з МВФ, то на гэты момант актыўнай работы па ёй не вядзецца, сказаў Уладзімір Зіноўскі. "Тым не менш мы працуем па IV артыкуле з МВФ, двойчы ў год удзельнічаем у яго пасяджэннях", - дадаў ён.

Міністр адзначыў, што заключэнне новай праграмы з МВФ стала б добрым пасылам усім інвестарам і міжнародным фінансавым арганізацыям. У Беларусі разумеюць, што для гэтага трэба зрабіць пэўныя крокі, у тым ліку па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства.

Адной з умоў выхаду на такую праграму Уладзімір Зіноўскі назваў стапрацэнтную аплату насельніцтвам паслуг ЖКГ. "Але мы разумеем, што не можам разава пайсці на гэта", - падкрэсліў міністр. Ён растлумачыў, што для гэтага неабходны адпаведны ўзровень заработнай платы, грашовых даходаў дамашніх гаспадарак. Некаторыя краіны, якія маюць праграмы з МВФ, увялі поўную аплату паслуг ЖКГ, але на справе большай частцы насельніцтва гэта не па кішэні. У Беларусі па такім шляху ісці не хочуць.

Акрамя таго, трэба вырашыць шэраг пытанняў у рэальным сектары эканомікі, у тым ліку з запазычанасцю прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску