У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Кст 2015

У Беларусі ёсць усе шанцы ўвайсці ў бліжэйшым будучым у трыццатку лепшых для вядзення бізнесу краін

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць усе шанцы ўвайсці ў трыццатку лепшых для вядзення бізнесу краін у бліжэйшым будучым. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дэкан эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Міхаіл Кавалёў, каменціруючы вынікі даследавання, на падставе якога складзены рэйтынг Doing Business-2016.

Сярод 189 дзяржаў, па якіх праводзіцца даследаванне, Беларусь заняла 44-ю пазіцыю. "Калі мы яшчэ год будзем ісці такімі тэмпамі, то патрабаванні Прэзідэнта выйсці на 30-е месца ў свеце будзе выканана", - адзначыў прафесар. Ён звярнуў увагу, што цяперашні рэйтынг "вельмі аб'ектыўны" і ўлічвае каласальную колькасць паказчыкаў. "Пазіцыя Беларусі сапраўды сведчыць аб тым, што мы ствараем умовы для вядзення бізнесу ў краіне", - канстатаваў Міхаіл Кавалёў.

Ён заўважыў, што на 53-м месцы ў рэйтынгу размясцілася такая развітая капіталістычная краіна, як Бельгія, таму вынік Беларусі паказальны і сведчыць аб тым, як шмат зроблена за апошнія гады.

Эксперт вылучыў напрамкі, па якіх Беларусь ужо ўвайшла ў трыццатку лепшых дзяржаў свету. Гэта, напрыклад, "Рэгістрацыя прадпрыемстваў". Краіна па гэтай пазіцыі заняла 12-е месца. "Для гэтага ў нас і кошт мінімальны, і працэдур зусім мала", - удакладніў Міхаіл Кавалёў. Па рэгістрацыі ўласнасці ў фірме рэспубліка заняла 7-е месца. "Кожны з беларусаў мог пераканацца, калі рэгістраваў, напрыклад, сваю дачу, што адзіны рэестр уласнасці ў нашай краіне вядзецца ідэальна", - падкрэсліў прафесар. Таксама, дадаў ён, у трыццатку ўвайшоў і паказчык выканання кантрактаў.

Акрамя таго, Міхаіл Кавалёў адзначыў пазіцыю "Міжнародны гандаль". "Па гэтым паказчыку мы займалі не вельмі добрыя месцы па аб'ектыўных прычынах: давезці кантэйнер да бліжэйшага порта ў Клайпедзе або Вентспілсе каштавала даволі дорага, але з гэтага года Сусветны банк прымяніў крыху больш аб'ектыўную методыку для падліку. Ён больш цяпер звяртае ўвагу на тое, колькі трэба выканаць працэдур, каб прадаць тавар за мяжу або прывезці яго з-за мяжы, а таксама колькі гэта будзе каштаваць", - растлумачыў эксперт. У выніку Беларусь паказала 25-е месца.

На думку Міхаіла Кавалёва, рэспубліка заняла добрае месца і па падаткаабкладанні - 63-е. "Зразумела, што ў сацыяльна арыентаванай беларускай эканоміцы падаткі не могуць быць такімі маленькімі, як у Кітаі або аналагічных яму краінах. Яны ў нас значныя, але працэдуры адміністравання падаткаў - цяпер зусім іншая справа", - канстатаваў прафесар. Ён нагадаў, што літаральна ў пачатку гэтай пяцігодкі Беларусь знаходзілася практычна на апошніх месцах. Эксперт лічыць, што па гэтым напрамку яшчэ можна дабіцца паляпшэння. "Але яшчэ раз падкрэслю: нельга ўжо занадта тут падымацца, інакш мы перастанем быць сацыяльнай дзяржавай", - дадаў ён.

Разам з тым Міхаіл Кавалёў лічыць, што Нацбанк пакуль прыкладае недастаткова намаганняў, каб спрасціць працэдуры крэдытавання. "Крэдыты ў нас дарагія, але Сусветны банк у сваім рэйтынгу ўлічвае не кошт крэдытаў, а тое, наколькі эфектыўна арганізаваны тэхнічныя працэдуры атрымання крэдытаў", - растлумачыў эксперт. Па паказчыку "Атрыманне крэдыту" ў Беларусі 109-е месца.

"Яшчэ адна пазіцыя, па якой трэба папрацаваць, "Падключэнне да сістэмы энергазабеспячэння" - 89-е месца. Мая фірма, дапусцім, пабудавала новы аб'ект і мне яго трэба падключыць да электрасеткі. У нас цэлых сем працэдур трэба выканаць, да таго ж гэта даволі дорага. Каб прайсці ўсе працэдуры, патрабуецца, паводле падлікаў Сусветнага банка, 112 дзён. На мой погляд, гэта істотная недапрацоўка Мінэнерга", - выказаўся Міхаіл Кавалёў.

Акрамя таго, ён лічыць, што можна было б правесці дадатковую работу і Мінюсту. "Гэта важна, таму што інтарэсы мінарытарыяў, гэта значыць людзей, якія ў акцыянерных таварыствах маюць невялікі пакет акцый, трэба лепш абараняць. Гэта міжнародная практыка, і трэба, можа, прыняць дзве-тры папраўкі ў закон аб гаспадарчых і акцыянерных таварыствах, што наблізіць нас да трыццаткі лепшых", - рэзюмаваў эксперт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс