У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Стд 2018

У Беларусі да 2025 года павінна быць вырашана праблема паляпшэння якасці пітной вады - Калінін

У Беларусі да 2025 года павінна быць вырашана праблема паляпшэння якасці пітной вады - Калінін

31 студзеня, Бабруйск /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У Беларусі да 2025 года павінна быць вырашана праблема паляпшэння якасці пітной вады. Гэта прадугледжвае канцэпцыя ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы да 2025 года павінны вырашыць гэту праблему па ўсёй краіне: пабудаваць неабходную колькасць станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза і падаць насельніцтву, дзе неабходна, якасную пітную ваду", - сказаў Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, не менш важная задача, якая звязана з забеспячэннем бяспекі насельніцтва, гэта замена ў жылфондзе старых ліфтаў. Такіх налічваецца па краіне каля 11 тыс., замяніць іх плануецца да 2020 года. Цяпер падрыхтаваны адпаведны нарматыўны дакумент, які праходзіць узгадненне.

У ліку асноўных напрамкаў рэалізацыі канцэпцыі Анатоль Калінін назваў павышэнне якасці жыллёва-камунальных паслуг і зніжэнне затрат на іх прадастаўленне насельніцтву, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання жылфонду і інфраструктуры ЖКГ.

"Мы ўжо выйшлі на пэўны баланс у гэтым пытанні. Тым не менш ЖКГ узяты дадатковыя абавязацельствы - гэта каля Вr65 млн зніжэння затрат толькі ў 2018 годзе. Гэта праграма даволі маштабная, скрупулёзная і датычыцца кожнага калектыву. Прытым што тарыф на паслугі ЖКГ, устаноўлены з 1 студзеня, дае магчымасць да сярэдзіны бягучага года дасягнуць 100 працэнтаў аплаты асноўных паслуг, акрамя цеплавой энергіі. Новыя тарыфы ўжо даюць магчымасць працаваць з дзесяціпрацэнтнай рэнтабельнасцю практычна па кожнай сферы паслуг у сістэме ЖКГ", - сказаў Анатоль Калінін.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс