У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Сак 2019

У Аўстрыі прадоўжаць работу па вывучэнні нацысцкіх злачынстваў у Трасцянцы - Бартан

У Аўстрыі прадоўжаць работу па вывучэнні нацысцкіх злачынстваў у Трасцянцы - Бартан

29 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Аўстрыі прадоўжаць работу па вывучэнні нацысцкіх злачынстваў у Трасцянцы. Аб гэтым заявіла кіраўнік аўстрыйскай грамадскай арганізацыі IM-MER Вальтраўд Бартан 29 сакавіка ў Мінску на беларуска-аўстрыйскім семінары па гісторыі лагера смерці Трасцянец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вальтраўд Бартан некалькі гадоў таму пачала вывучаць трагічныя старонкі сямейнай гісторыі па мацярынскай і бацькаўскай лініі, і паступова асабістая цікавасць перарасла ў міжнародны праект па ўвекавечанні памяці ахвяр нацызму, у ліку якіх ёсць і яе сваякі. Вальтраўд Бартан прыехала ў Мінск разам з дэлегацыяй федэральнага канцлера Себасцьяна Курца, які 28 сакавіка сумесна з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам адкрыў помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму "Масіў імёнаў" на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец".

Стварэнне гэтага помніка стала магчымым у многім дзякуючы шматгадовай карпатлівай рабоце Вальтраўд Бартан і ўсіх, хто яе падтрымліваў: нашчадкаў ахвяр нацызму, прадстаўнікоў дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый Беларусі і Аўстрыі.

Паводле слоў кіраўніка аўстрыйскай грамадскай арганізацыі, асновай усёй праводзімай ёю работы з'яўляецца эмацыянальнае дачыненне да трагедыі, што адбылася ў Трасцянцы. Работа падзяляецца на дзве часткі: збор гістарычных звестак і прыезды ў Беларусь. "Мы прыязджаем, каб даведацца пра лёсы не толькі аўстрыйскіх яўрэяў, але і беларусаў, якія тут загінулі. Паездкі ў "Трасцянец" аб'ядноўваюць нашчадкаў ахвяр і тых, хто ўчыняў нацысцкія злачынствы, а таксама ўсіх, хто імкнецца аказваць процідзеянне нацызму ў сучасных умовах, - расказала Вальтраўд Бартан. - Мы прывозім і замацоўваем у "Трасцянцы" таблічкі з імёнамі бязвінна загінулых тут аўстрыйцаў, на наступны дзень заказваем па іх памінальную службу. Такім чынам мы вяртаем з небыцця імёны загінулых аўстрыйцаў".

У Вене таксама арганізуюцца мерапрыемствы, прызначаныя аднавіць памяць аб ахвярах нацызму. Калі ў "Трасцянцы" ўспамінаюць кожнага пайменна, то ў Вене ўспамінаюць пра загінулых у цэлым. "Па вуліцах Вены праходзіць жалобны марш, зачытваюцца спісы загінулых - па адной тысячы адразу, бо менавіта столькі чалавек вывозілася ў кожным эшалоне з Вены ў лагер смерці, дзе людзей адразу ж знішчалі".

Кіраўнік дэпартамента мастацтваў і культуры канцылярыі федэральнага канцлера Аўстрыі Юрген Майндл упэўнены, што адкрыццё помніка "Масіў імёнаў" пакладзе пачатак вялікай навукова-даследчай рабоце па тэме Трасцянца.

На семінары выступілі прадстаўнікі гістарычнага факультэта БДУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Дома гісторыі Вены, Архіва дакументацыі аўстрыйскага супраціўлення, Аўстрыйскага нацыянальнага навуковага фонду. Семінар быў арганізаваны гістарычным факультэтам БДУ сумесна з пасольствам Аўстрыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс