Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Май 2014

У адрас Прэзідэнта Беларусі паступаюць віншаванні з Днём Перамогі ад замежных лідараў

У адрас Прэзідэнта Беларусі паступаюць віншаванні з Днём Перамогі ад замежных лідараў

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі паступаюць віншавальныя пасланні ад лідараў замежных дзяржаў з нагоды гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У ліпені нам трэба будзе дастойна адзначыць 70-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое стала пераломным момантам, што ў многім вызначыў вынік ваенных дзеянняў. Ніколі не забудзем, якой дарагой цаной была заваявана перамога і наколькі значны ўклад унёс беларускі народ у агульную справу разгрому фашызму", - гаворыцца ў віншаванні, якое паступіла ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

Прэзідэнт Расіі даў высокую ацэнку намаганням кіраўніцтва Беларусі па захаванні гістарычнай праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. "Перакананы, што слаўныя традыцыі братэрства, узаемавыручкі і з'яднанансці, загартаваныя ў ваенны час, будуць і ў далейшым служыць надзейнай асновай для развіцця саюзных адносін паміж нашымі краінамі", - адзначыў ён.

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у сваім віншаванні выказаў упэўненасць, што глыбокія традыцыі дружбы, добрасуседства і ўзаемавыручкі, нацэленасць на развіццё цесных інтэграцыйных сувязей на прасторы СНД будуць і ў далейшым служыць умацаванню казахстанска-беларускіх саюзніцкіх адносін.

Цёплыя віншаванні з пажаданнямі поспехаў, дабрабыту і працвітання народу Беларусі паступаюць у адрас Аляксандра Лукашэнкі і ад многіх іншых кіраўнікоў дзяржаў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў, кіраўнікоў інтэграцыйных аб'яднанняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі