У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Ліс 2019

У 2020 годзе ў "Вялікім камені" будуць функцыянаваць не менш як 30 прадпрыемстваў - Ярашэнка

У 2020 годзе ў

26 лістапада, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 30 прадпрыемстваў будуць функцыянаваць на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" да канца 2020 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты час ужо 17 рэзідэнтаў парка пачынаюць ажыццяўляць сваю гаспадарчую дзейнасць (шэсць з іх актыўна выпускаюць прадукцыю ў галіне машынабудавання, электронікі). Да канца бягучага года такіх прадпрыемстваў будзе не менш за 20, а ў 2020 годзе іх павінна быць 30", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка.

Ён таксама нагадаў, што перад індустрыяльным паркам стаяла задача павялічыць колькасць рэзідэнтаў да канца бягучага года да 60. Сёння гэта мэта дасягнута - сям'ю рэзідэнтаў папоўніла даччынае прадпрыемства швейцарскай кампаніі Carrosserie HESS AG ТАА "Хес Грэйт Стоўн", якое рэалізуе ў "Вялікім камені" праект па вытворчасці электрычнага пасажырскага транспарту.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - гэта тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай 112,5 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для забеспячэння камфортных умоў вядзення бізнесу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс