У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Ліс 2015

Цыбульскі: Новаўвядзенні ў падрыхтоўцы беларускіх біятланістаў могуць стаць прарыўнымі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новаўвядзенні ў падрыхтоўцы беларускіх біятланістаў могуць стаць прарыўнымі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА напярэдадні старту сезона выказаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне Андрыян Цыбульскі.

Адказваючы на пытанне, якія рэзультаты біятланістаў у маючым адбыцца сезоне можна будзе назваць паспяховымі, настаўнік не стаў спяшацца з абнародаваннем канкрэтных пазіцый. "Толькі пасля першых трох этапаў Кубка свету можна будзе зрабіць пэўныя вывады і прагнозы. Паколькі ў зборнай выступае шмат моладзі. Мы сур'ёзна змянілі методыку падрыхтоўкі спартсменаў. Уважліва прааналізаваўшы нашы выступленні, прыйшлі да высновы, што папярэдняя сістэма, якая з'яўляецца сімбіёзам распрацовак айчынных і еўрапейскіх, у прыватнасці, нямецкіх спецыялістаў, хоць і паляпшала рэзультаты асобных спартсменаў, але не настолькі, каб разлічваць у Пхёнчхане ў 2018 годзе на медалі. Але ж менавіта гэтага чакаюць ад нас і кіраўнікі ўсіх рангаў, і шматлікія балельшчыкі. Новаўвядзенні ж, што прапануе трэнер Уладзімір Каралькевіч, які вярнуўся ў Беларусь, у спалучэнні з ужо існуючымі напрацоўкамі могуць стаць па-сапраўднаму прарыўнымі. Першыя "пробліскі" будзем чакаць у бягучым годзе, у наступным сезоне яны, вобразна кажучы, трансфармуюцца ў "маланкі", а пік прыпадзе на алімпійскі, 2018 год", - сказаў Андрыян Цыбульскі.

Галоўны трэнер адзначыў, што сістэма, якая ўкараняецца, датычыцца ў асноўным падрыхтоўкі вопытных спартсменаў - такіх як Надзея Скардзіна, Настасся Дубарэзава, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў. Да моладзі ў трэнераў падыходы ў падрыхтоўцы крыху іншыя.

На думку Андрыяна Цыбульскага, з адсутнасці ў зборнай трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай ніякай трагедыі рабіць не трэба. "Наперадзе звычайны сезон. Будзем працаваць на перспектыву. У рэшце рэшт, калі Дар'я ў свой час вернецца ў моцную і згуртаваную каманду - гэта таксама можна будзе лічыць чарговай пераканаўчай перамогай беларускага біятлона. Менавіта да гэтага мы і імкнёмся", - падкрэсліў ён.

Кубак свету па біятлоне стартуе 29 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс