У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Крс 2016

Цуй Цымін: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі развіваецца ўстойліва і паспяхова

Цуй Цымін: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі развіваецца ўстойліва і паспяхова

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі амаль 25 гадоў развіваецца ўстойліва і паспяхова, заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Час ідзе хутка. Ужо 24 гады мінула з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю. Хутка споўніцца 25 гадоў. На працягу гэтых гадоў адносіны развіваліся ўстойліва і паспяхова", - сказаў дыпламат.

Ён звярнуў увагу, што адносіны дзвюх краін выйшлі на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства. Кітай і Беларусь рэалізуюць каля двух дзясяткаў сумесных праектаў. Больш за 2 тыс. кітайскіх студэнтаў навучаюцца ў Беларусі. У 2016 годзе вялікая група беларускай моладзі таксама паедзе ў КНР.

У гэтым годзе Міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з пасольствам КНР у Беларусі, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта аб'явілі міжнародны конкурс эсэ на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачыма". На думку пасла, гэты конкурс і іншыя праекты дадуць магчымасць беларускай і кітайскай моладзі больш даведацца адзін пра аднаго.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску