У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2017

Цуй Цымін: Прэс-тур журналістаў з Кітая і іх сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам - гістарычныя падзеі

Цуй Цымін: Прэс-тур журналістаў з Кітая і іх сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам - гістарычныя падзеі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-тур у Беларусь журналістаў цэнтральных і рэгіянальных СМІ Кітая і іх сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам - гістарычныя падзеі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтыя мерапрыемствы маюць гістарычнае значэнне. Яны адбыліся ўпершыню за 25 гадоў дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. Ваша краіна запрасіла больш за 40 журналістаў з розных рэгіёнаў. Яны мелі магчымасць задаваць пытанні Прэзідэнту аб адносінах Беларусі і Кітая, аб тым, як мы будзем разам будаваць эканамічны пояс Шаўковага шляху", - сказаў Цуй Цымін.

Дыпламат падкрэсліў, што прэс-тур кітайскіх журналістаў у Беларусь і іх сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам - важны крок у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Журналісты ўпершыню пабывалі ў краіне і змаглі пазнаёміцца з яе культурай і традыцыямі, вытворчым патэнцыялам, вывучыць знешнюю і ўнутраную палітыку дзяржавы.

Цуй Цымін: Прэс-тур журналістаў з Кітая і іх сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам - гістарычныя падзеі

У сённяшняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў Палацы Незалежнасці, прынялі ўдзел каля 40 журналістаў з буйнейшых СМІ Кітая, у тым ліку інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа", газет "Жэньмінь Жыбаа" і "Чайна Дэйлі", Цэнтральнага тэлебачання Кітая, а таксама шэрага іншых друкаваных, электронных і тэлевізійных рэсурсаў.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна расказаў пра развіццё беларуска-кітайскіх адносін, сумесна рэалізуемых праектах і перспектывах супрацоўніцтва ў розных сферах. Асаблівая ўвага была ўдзелена станаўленню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння і ўдзелу Беларусі ў эканамічным поясе "Шаўковага шляху". Аляксандр Лукашэнка таксама шчыра адказаў на пытанні аб яго асабістых узаемаадносінах са Старшынёй КНР і маючай адбыцца паездцы ў Пекін на саміт "Адзін пояс і адзін шлях".

Цуй Цымін: Прэс-тур журналістаў з Кітая і іх сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам - гістарычныя падзеі

Першы маштабны прэс-тур у Беларусь кітайскіх журналістаў, якія прадстаўляюць 10 правінцый, праходзіць 1-7 мая. Да гэтага часу яго ўдзельнікі наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы", завод "БелДжы" і БелАЗ, індустрыяльны парк "Вялікі камень", Парк высокіх тэхналогій, прадпрыемствы "Азярыцкі-Агра" і "Бабуліна крынка" і іншыя вядомыя вытворчасці Беларусі. Пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў іх запланавана наведванне іншых культурных і сацыяльных аб'ектаў і прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс