Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2015

Цуй Цымін: Кітай мае намер больш актыўна супрацоўнічаць з Беларуссю ў гуманітарнай сферы

Цуй Цымін: Кітай мае намер больш актыўна супрацоўнічаць з Беларуссю ў гуманітарнай сферы

11 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай мае намер больш актыўна супрацоўнічаць з Беларуссю ў гуманітарнай сферы. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін, выступаючы на беларуска-кітайскім форуме выдаўцоў і пісьменнікаў, які арганізаваны ў час XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат высока ацаніў той факт, што Кітай у якасці пачэснага госця прадстаўлены на гэтым прэстыжным кніжным форуме. "Для нас гэта вялікі гонар, і мы хочам шырока азнаёміць беларусаў з кнігамі Кітая", - сказаў Цуй Цымін. На кітайскім стэндзе прадстаўлена вялікая колькасць разнапланавай літаратуры - амаль 5 тыс. кніг.

Пасол таксама адзначыў важнасць правядзення беларуска-кітайскага форуму выдаўцоў і пісьменнікаў. Паводле слоў Цуй Цыміна, Кітай і Беларусь з'яўляюцца сябрамі і добрымі партнёрамі. Іх звязвае шчырая дружба, якая на працягу 23 гадоў беларуска-кітайскіх дыпадносін развіваецца па нарастаючай.

Акрамя таго, Цуй Цымін высока ацаніў дамоўленасці паміж лідарамі дзвюх краін. Цяпер абедзве дзвяржавы мэтанакіравана рэалізуюць выбраную лідарамі дзвюх дзяржаў лінію ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

"Кітай і Беларусь геаграфічна вельмі далёкія, але на самай справе яны вельмі блізкія. Кнігі і літаратура - надзейны мост для ўзаемаразумення паміж дзяржавамі", - перакананы пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі