У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Ліс 2015

Цуй Цымін: Кітай і Беларусь прытрымліваюцца гістарычнай праўды і ідуць па мірным шляху развіцця

Цуй Цымін: Кітай і Беларусь прытрымліваюцца гістарычнай праўды і ідуць па мірным шляху развіцця

3 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай і Беларусь прытрымліваюцца гістарычнай праўды і ідуць па мірным шляху развіцця. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін 3 лістапада на прэзентацыі фільма "Кітай. Засакрэчаная вайна" і выставы беларускага мастака Сяргея Каткова ў атэлі "Пекін", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі адзначыў, што прэзентацыя фільма творчай групы АНТ дасць магчымасць даведацца аб вайне, якая стала катастрофай для кітайскага народа, аб агульным укладзе кітайскага народа ў Вялікую Перамогу ў Другой сусветнай вайне. Ён падзякаваў ветэранам, якія прымалі ўдзел у мерапрыемстве, а таксама былі героямі дакументальнага фільма "Кітай. Засакрэчаная вайна". У іх ліку - ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Гутэнка, які дапамагаў кітайскаму народу ў барацьбе супраць японцаў.

Цуй Цымін адзначыў, што Кітай па-ранейшаму высока цэніць уклад і гераізм беларускага народа ў барацьбе супраць сусветнага фашызму. У верасні гэтага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзельнічаў ва ўрачыстасцях у Пекіне з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне і вайне кітайскага народа супраць японскіх мілітарыстаў. "Кітай і Беларусь сумесна прадаўжаюць ісці па шляху мірнага развіцця", - сказаў пасол. Спасылаючыся на Старшыню КНР Сі Цзіньпіна, ён заявіў, што Кітай заўсёды будзе прытрымлівацца мірнай палітыкі і ніколі не будзе імкнуцца да гегеманізму і экспансіі. "Мы гатовы дружыць і супрацоўнічаць з Беларуссю і іншымі краінамі, уносячы вялікі ўклад у мірнае развіццё чалавецтва", - падкрэсліў Цуй Цымін.

Выстава твораў беларускага мастака Сяргея Каткова, што адкрылася ў ходзе мерапрыемства, расказвае пра ваенны перыяд. Мастак у гады вайны рабіў замалёўкі рэальных падзей вайны кітайскага народа з японцамі. На прэзентацыі былі сын і дачка Сяргея Каткова, якія расказалі пра творчасць бацькі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс