У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Жнв 2016

Цуй Цымін: Беларусь і Кітай цвёрда прытрымліваюцца курсу паглыблення адносін стратэгічнага партнёрства

Цуй Цымін: Беларусь і Кітай цвёрда прытрымліваюцца курсу паглыблення адносін стратэгічнага партнёрства

23 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай цвёрда ідуць па курсе паглыблення адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін у Віцебску на цырымоніі пачатку будаўніцтва сацыяльнага жылля з выкарыстаннем бязвыплатнай кітайскай дапамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў, што ён рады прысутнічаць на такім важным і значным для дзвюх дзяржаў мерапрыемстве. Пасол адзначыў, што народы Кітая і Беларусі звязвае шчырая дружба. "На працягу 24 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін наша супрацоўніцтва развіваецца дынамічна і ўстойліва. Цяпер мы цвёрда ідзём па курсе, які вызначылі нашы нацыянальныя лідары. А менавіта - гэта паглыбленне адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Важна, што адносіны развіваюцца на прынцыпах узаемнай павагі, выгады і роўнасці. Мы вучымся адзін у аднаго, дапамагаем і падтрымліваем адзін аднаго. Сённяшняе мерапрыемства - доказ шчырых, добрых, дружалюбных пачуццяў кітайскага народа да беларусаў. Гэта дапамога невялікая, але шчырая", - сказаў Цуй Цымін.

Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус пакінулі свае аўтографы на першым блоку фундамента будучага дома. Новабудоўля 10 паверхаў на 120 кватэр будзе ўзведзена ў жылым мікрараёне Білева-3. Здаць у эксплуатацыю дом плануецца ў лютым 2017 года.

У цэлым у Беларусі намечана ўзвесці серыю сацыяльных дамоў з прыцягненнем тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР. Першы этап праекта ўключае будаўніцтва ў розных рэгіёнах Беларусі 16 аб'ектаў, у якіх сацыяльнае жыллё атрымаюць амаль 1,4 тыс. сем'яў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс