У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Ліп 2015

Цімофці: узаемапавага і імкненне быць сумленнымі ў адносінах дадуць добрыя вынікі для Беларусі і Малдовы

Цімофці: узаемапавага і імкненне быць сумленнымі ў адносінах дадуць добрыя вынікі для Беларусі і Малдовы

16 ліпеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Узаемапавага і імкненне быць сумленнымі ў адносінах дадуць добрыя вынікі для Беларусі і Малдовы. Перакананасць у гэтым выказаў сёння Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Карані ўзаемапавагі, якія закладзены паміж нашымі краінамі, імкненне быць сумленнымі ў адносінах дадуць добрыя вынікі", - сказаў Мікалай Цімофці.

Прэзідэнт Малдовы адзначыў, што гэты яго візіт у Беларусь надасць новы імпульс далейшаму развіццю адносін абедзвюх краін. "Тое, што мы будзем рабіць у далейшым, будзе на карысць нашых народаў, - падкрэсліў ён. - Мы не робім адзін супраць аднаго штосьці, наадварот, мы садзейнічаем паляпшэнню нашых адносін". "Мы павінны заўсёды бачыць толькі добрае і за гэта змагацца", - рэзюмаваў кіраўнік малдаўскай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс