У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2019

Цікавасць германскага бізнесу да Беларусі пастаянна расце - пасол

Цікавасць германскага бізнесу да Беларусі пастаянна расце - пасол

13 мая, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Цікавасць германскага бізнесу да Беларусі пастаянна расце. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зацікаўленасць нямецкага бізнесу ў развіцці кантактаў з Беларуссю пацвярджаецца візітамі, якія рыхтуюцца ў нашу краіну. Паводле слоў пасла, Беларусь плануюць наведаць зямельны міністр па пытаннях транспарту з Гамбурга, кіраўніцтва Федэральнага саюза малога і сярэдняга бізнесу Германіі, што аб'ядноўвае больш за 55 тыс. германскіх кампаній і прадстаўляе інтарэсы амаль 10 млн работнікаў. Чакаецца таксама візіт дзяржаўнага сакратара Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі. Яны маюць намер правесці перагаворы на ўзроўні міністэрстваў, бізнес-супольнасці, наведаць парк "Вялікі камень". "Як бачыце, мы не сядзім склаўшы рукі, стараемся прыкладаць усе намаганні, каб развіваць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны", - сказаў пасол.

Петэр Дэтмар канстатаваў, што адносіны паміж Германіяй і Беларуссю за апошнія гады істотна палепшыліся ва ўсіх сферах - палітычнай, эканамічнай, культурнай. "Гэта пазітыўная дынаміка магла ўзнікнуць і ўзмацніцца толькі дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню, супрацоўніцтву з урадам Беларусі. Спадзяюся, у будучым гэта дынаміка будзе развівацца", - адзначыў ён.

На яго думку, Беларусь да гэтага часу "недастаткова прысутнічае ў свядомасці Еўропы, Еўрапейскага саюза і асобных краін ЕС, у тым ліку Германіі". Аднак стаўленне Германіі да Беларусі значна змянілася, і сутнасць гэтых перамен сфармуляваў Федэральны прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер у час наведвання ў чэрвені 2018 года мемарыяльнага комплексу "Трасцянец". "Ён сказаў, што настаў час паглядзець на Рэспубліку Беларусь як на суверэнную дзяржаву з уласным мінулым, сучасным і будучым. Менавіта гэтым пасылам кіруецца ўрад і пасольства Германіі ў развіцці адносін з Беларуссю ў розных сферах", - растлумачыў Петэр Дэтмар. Ён дадаў, што Германія выступала за адмену большасці антыбеларускіх санкцый, уведзеных Еўрапейскім саюзам у 2011 годзе і знятых у 2016-м.

Ён са шкадаваннем адзначыў, што пасля 8 гадоў знаходжання ў нашай краіне завяршаецца яго дыпламатычная прысутнасць у Беларусі, а таксама кар'ера дыпламата - у ліпені бягучага года Петэр Дэтмар выходзіць на пенсію. Сёння дыпламат сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. "Для мяне была асабліва важна сустрэча з Прэзідэнтам, каб выказаць удзячнасць за давер, які ён аказваў пасольству Германіі і асабіста мне на працягу гэтага перыяду", - растлумачыў пасол.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску