У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2019

ЦЕІ зацікаўлена ў новых формах супрацоўніцтва з Беларуссю і "Усходнім партнёрствам" - Антаніёне

ЦЕІ зацікаўлена ў новых формах супрацоўніцтва з Беларуссю і
Фота Савета Рэспублікі

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва (ЦЕІ) зацікаўлена ў запуску новых форм супрацоўніцтва з Беларуссю і ініцыятывай ЕС "Усходняе партнёрства". Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу ў парламенцкім вымярэнні ЦЕІ, члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірыны Старавойтавай з генеральным сакратаром ЦЕІ Раберта Антаніёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў генсакратара, у ЦЕІ прапрацоўваюць ідэі, "каб запусціць новыя формы супрацоўніцтва з Беларуссю, але ў больш шырокім плане, перш за ўсё з "Усходнім партнёрствам". Тут зацікаўлены даведацца аб пазіцыі беларускага боку, "атрымаць інструкцыі, якім шляхам можна найлепшым чынам гэтага дасягнуць", дадаў ён.

На сустрэчы абмяркоўвалася роля парламенцкага вымярэння ў ЦЕІ. На думку Ірыны Старавойтавай, парламентам трэба будзе адыграць асаблівую ролю ў справе развіцця ініцыятывы, умацавання еўрапейскай інтэграцыі, рэгіянальнага дыялогу. "Збліжаючы заканадаўствы і ўкараняючы лепшыя практыкі, мы, у тым ліку, робім больш спрыяльным бізнес-клімат у краінах, забяспечваем больш камфортныя ўзаемаадносіны паміж кампаніямі і ўрадамі, працуем на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці", - растлумачыла яна сваю пазіцыю. Беларускі сенатар упэўнена, што дзяржавы - члены ЦЕІ сумеснымі намаганнямі павінны выпрацаваць кансалідаванае рашэнне па актуальных пытаннях сучаснасці: "падтрымліваючы адзін аднаго, мы можам адстойваць агульныя інтарэсы і інтарэсы кожнай з краін ЦЕІ".

Ірына Старавойтава запэўніла, што беларускія парламентарыі гатовы пашыраць розныя формы ўзаемадзеяння - развіваць двухбаковае супрацоўніцтва, падтрымліваць праекты, у якія ўключаны краіны ініцыятывы. Як член Савета Рэспублікі, палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва сенатар звярнула ўвагу на перспектывы ўзмацнення міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. "Патэнцыял рэгіёнаў яшчэ не задзейнічаны спаўна", - лічыць парламентарый. Генсакратар ЦЕІ падтрымаў яе пункт гледжання, падкрэсліўшы, што рэгіянальнае супрацоўніцтва - найлепшы інструмент для ўмацавання кантактаў. "Мы добра ім карысталіся ў мінулым і можам яшчэ лепш скарыстацца ў будучым", - сказаў ён.

У 2017 годзе Беларусь старшынствавала ў ЦЕІ. Для краіны гэта стала асаблівай падзеяй, унікальнай магчымасцю для больш актыўнага ўключэння ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы. У парламенце зацікаўлены, каб у краінах Еўропы, дзе доўгі час не заўсёды аб'ектыўна і рознабакова глядзелі на Беларусь, у поўнай меры разгледзелі ў ёй перспектыўнага і надзейнага партнёра. У ЦЕІ, як заўважыў Раберта Антаніёне, высока ацанілі дзейнасць Беларусі ў якасці старшыні. Ён сказаў: "Гэта быў вельмі станоўчы вопыт, які даў магчымасць зрабіць значныя крокі, убачыць будучыню ў станоўчых тонах". Генсакратар перакананы, што еўрапейскім краінам важна данесці, якая сапраўды беларуская рэчаіснасць, "таму што ў мінулым было нейкае недастатковае разуменне і ў нейкай ступені памылковае бачанне".

Кіраўнік ЦЕІ запрасіў беларускую дэлегацыю ў Трыесце, дзе ў канцы мая адбудзецца пасяджэнне Парламенцкага камітэта ЦЕІ. У сваю чаргу Ірына Старавойтава выказала надзею, што цяперашні візіт генсакратара будзе садзейнічаць канструктыўнаму, практычнаму ўзаемадзеянню беларускага парламента з ЦЕІ і яе парламенцкім вымярэннем.

Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва створана ў 1989 годзе. Сёння арганізацыя налічвае 18 краін-членаў. Беларусь стала членам ЦЕІ ў чэрвені 1996 года. Рэспубліка разглядае арганізацыю як эфектыўны інструмент пашырэння і ўмацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва праз рэалізацыю сумесных праектаў па актуальных напрамках дзейнасці, уключаючы эфектыўную энергетыку, устойлівае развіццё, экалогію, навуку і тэхналогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс