У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Сак 2015

Цапкала: Беларуская адукацыя - рэсурс у міжнароднай канкурэнтнай барацьбе

Цапкала: Беларуская адукацыя - рэсурс у міжнароднай канкурэнтнай барацьбе

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская адукацыя - адзін з рэсурсаў, які можа выкарыстоўваць дзяржава ў міжнароднай канкурэнтнай барацьбе. Такое меркаванне выказаў сёння дырэктар дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"У Беларусі няма вялікай колькасці карысных выкапняў, нафты або газу. Мы не можам канкурыраваць з іншымі краінамі ў гэтым. Адзін з рэсурсаў, які можна выкарыстоўваць у міжнароднай канкурэнтнай барацьбе, - наша адукацыя. Таму асноўная дзейнасць Парка высокіх тэхналогій накіравана на тое, каб даваць маладым людзям веды: як стварыць кампанію, як абараніць правы інтэлектуальнай уласнасці, як рабіць маркетынг, як прыцягваць інвестыцыі. Мы і гаворым аб тым, што Парк высокіх тэхналогій - гэта прататып эканомікі ведаў", - сказаў Валерый Цапкала.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс