VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Крс 2019

"Трэба аддаць даніну павагі тым, хто там ляжыць" - Лукашэнка выказаўся аб Курапатах


20 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рэспубліканскага суботніка, шчыра выказаўся на тэму сітуацыі вакол урочышча Курапаты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не трэба перабольшваць градус палітызацыі адпаведнай тэматыкі. "Людзі сёння заняты на заводах, фабрыках, сеюць хлеб, разумеючы, што без гэтага нельга. Яны нават не ведаюць пра нашы хітраспляценні, нейкія дэбаты, градусы. А тыя, хто гэта чуе, задаюцца пытаннем: што, больш няма чаго рабіць? Іншыя пытаюцца, хто больш у тэме: "Што, зноў?" На Курапатах жа выраслі многія нашы апазіцыйныя палітыкі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І мне здавалася, што тэма Курапат стала той, якая павінна быць у грамадстве. Я ўжо думаў, што ніхто больш не будзе гэту праблему палітызаваць, і ніхто не будзе нажывацца на гэтай тэме як палітык. А не...".

Гаворачы аб навядзенні ў Курапатах парадку, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Якія да мяне прэтэнзіі? Мяне папрасілі, запатрабавалі, мяне папракалі пастаянна, чаму там няма парадку. Але і на "Вялікай размове" я сказаў: "Добра, калі на тое пайшло, трэба Прэзідэнту і тут парадак навесці, я пастараюся". Людзі, якім было даручана, з душой прыйшлі, вычысцілі гэту тэрыторыю, абнеслі лёгкай агароджай. Там яшчэ не завершана. На агароджу мы вывесім кветкі, як на праспекце Пераможцаў на раздзяляльнай паласе. Мы зробім вароты, каб туды людзі маглі зайсці і выйсці".

Кіраўнік дзяржавы расказаў і аб іншых прычынах, чаму было прынята рашэнне ўстанавіць агароджу. Паводле яго слоў, даходзіла да таго, што некаторыя людзі спраўлялі ў гэтым месцы свае фізіялагічныя патрэбнасці. "Мне сорамна нават вам гаварыць, калі мне паказалі фатаграфіі, что там робіцца... Стаіць за дрэвам лайдак, "бел-чырвона-белы сцяг", і палівае гэта дрэва. Там жа ні прыбіральняў, нічога не было. Яны прыйшлі - хто пракалоўся, хто нанюхаўся гэтай брыдоты... Але, самае галоўнае, не было агароджана: людзі выгульвалі сабак па гэтых магілах, па галовах людзей, якія там ляжаць, якім не патрэбна гэта палітыка. Сапраўдныя могілкі, дзе людзі пахаваныя, і ніхто не ведае, дзе гэта магілка", - канстатаваў беларускі лідар.

"І паглядзіце, там крыжоў паўбівалі на гэтых могілках больш, чым дрэў. А ты, калі забіваў гэты крыж, думаў аб тым, што там галава загінулага чалавека, што ты ўбіваеш гэты крыж у яго цела ці галаву. Калі ўжо хацелі гэтыя крыжы там прымацаваць, дык вазьміце гэтых "пакутуючых" католікаў і праваслаўных, якія раптам узбудзіліся (свяшчэннаслужыцелі), пайдзіце туды, асвяціце і прывяжыце гэты крыжык да дрэва, каб у галаву не ўбіваць гэты крыж там", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпамянуў і аб крыжах вышынёй некалькі метраў, якія раней былі ўстаноўлены па перыметры ўрочышча. "Гэта што, для тых людзей?! Гэта палітыка, гэта трэба было паказаць. А што паказаць, я не разумею", - адзначыў ён.

"Таму я даручыў па-хрысціянску, па-мусульманску, па-іўдзейску (там жа розныя людзі). І нехта з мусульман правільна заўважыў, калі католікі там пачалі абурацца: чаго вы, кажа, злуяцеся - там жа і мусульмане, і яўрэі, не толькі хрысціяне - праваслаўныя і католкі", - расказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тыя крыжы па 5-7 м вышынёй былі ўстаноўлены не ад душы і небескарысліва. "Я спрабаваў зрабіць ад душы. І гэта яшчэ не канец. Мы прывядзём у парадак гэта ўрочышча. Мы папросім прабачэння перад гэтымі людзьмі за тое, што мы варушым іх прах. Яны ж адтуль на нас глядзяць і думаюць: "Людзі, навошта вы, пакіньце нас у спакоі". Яны гэтага хочуць. Любы памерлы чалавек, які знаходзіцца там, у зямлі, думае толькі адно: "Я пайшоў, жывіце вы, доўга жывіце, толькі не варушыце мой прах". А мы кожны год, палітызуючы праблему, топчамся па іх галовах. Гэта ненармальна. Гэта мой пункт гледжання. Можа, у некага іншы, - сказаў беларускі лідар. - Можа, які-небудзь іншы прэзідэнт прыйдзе і пачне шукаць нейкі кансэнсус і зноў перакапае гэтыя магілы. Пакуль я Прэзідэнт, гэтага не будзе".

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што будзе пэўны парадак і правілы, пры гэтым нікому не будзе забаронена наведваць урочышча. "Але па гэтых правілах. І аддаць даніну павагі тым, хто быў застрэлены ў 30-я, 40-я, яшчэ ў нейкія гады. Мы сёння нават не ведаем: гэта толькі сталінскія рэпрэсіі або там хавалі яшчэ кагосьці, або там фашысты расстрэльвалі людзей. Мы ж гэтага не ведаем. І я не прыхільнік, каб зноў капацца ад раскопак да архіваў. Трэба аддаць даніну павагі тым, хто там ляжыць. Не трэба іх падзяляць на яўрэяў, украінцаў, рускіх, палякаў ці беларусаў. Гэта нашы людзі, нават калі іх туды прывезлі з Расіі, Украіны або Аўстрыі. Не трэба іх варушыць. Ім трэба аддаць даніну павагі, як мы гэта робім у "Трасцянцы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Думаю, надыдзе час. Мне трэба яшчэ сур'ёзна падумаць над гэтымі пытаннямі. І калі мы канчаткова добраўпарадкуем гэта ўрочышча, мы яшчэ на гэту тэму пагаворым", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход