У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Май 2014

Траццяк: Я вельмі рады, што ў Беларусь прыйшоў вялікі хакей

Траццяк: Я вельмі рады, што ў Беларусь прыйшоў вялікі хакей

8 мая, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі (ФХР) легендарны хакейны галкіпер Уладзіслаў Траццяк сёння ў час цырымоніі прывітання сцягоў краін - удзельніц ЧС-2014 паведаміў журналістам, што ён вельмі рады, што ў Беларусь прыйшоў вялікі хакей і што чэмпіянат свету 2014 года праходзіць менавіта ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі рады, што ў Беларусь прыйшоў вялікі хакей. Калі яшчэ толькі вырашалася пытанне, дзе будзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе, я падтрымліваў ідэю яго правядзення ў Беларусі, таму што тут любяць хакей, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сам гуляе ў хакей. І я ўпэўнены, што Беларусь правядзе адзін з самых лепшых чэмпіянатаў свету", - адзначыў Уладзіслаў Траццяк.

Адказваючы на пытанне аб прагнозах чэмпіянату, легендарны галкіпер падкрэсліў, што рабіць гэта вельмі складана. "Магу прагназаваць толькі, што хакей будзе сапраўды добрым. У гульнях будуць вырашаць толькі адна-дзве шайбы, таму што ўсе каманды моцныя з добрымі варатарамі. У камандах вельмі шмат маладых хакеістаў, якім ёсць да чаго імкнуцца, таму яны будуць старацца паказаць сябе. Маладыя хлопцы галодныя на перамогі, таму мы сапраўды ўбачым прыгожы хакей. Асабіста я і буду балець за добры хакей", - лічыць Уладзіслаў Траццяк.

Кіраўнік ФХР падкрэсліў, што ў Мінску да чэмпіянату пабудаваны выдатныя гасцініцы і збудаванні. "Я быў на дзвюх лядовых арэнах, яны добра падрыхтаваны да чэмпіянату. Я пабываў практычна на ўсіх арэнах свету і магу сказаць, што "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна" дастойны прымаць чэмпіянат свету", - адзначыў легендарны хакеіст.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску