У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Чэр 2014

Тозік: Першая вытворчасць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку з'явіцца ў 2015 годзе

Тозік: Першая вытворчасць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку з'явіцца ў 2015 годзе

19 чэрвеня, Смалявіцкі раён /Алена Прус - БЕЛТА/. Першая вытворчасць у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку з'явіцца ў 2015 годзе. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік перад цырымоніяй закладкі першага каменя парку, што адбудзецца сёння каля вёскі Быкачына Смалявіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння пачнецца будаўніцтва ўнутранай інфраструктуры на тэрыторыі парку, - сказаў Анатоль Тозік. - Важна пачаць рэальнае будаўніцтва. Спадзяюся, у гэтым годзе яно стартуе". Віцэ-прэм'ер выказаў упэўненасць у тым, што праблем з рэзідэнтамі не будзе: у партфелі вельмі шмат прапаноў. "Сумесна з кітайскімі партнёрамі мы ствараем умовы для прыходу сюды кампаній з суперсучаснымі тэхналогіямі з розных краін", - сказаў ён.

Анатоль Тозік падкрэсліў, што аб жаданні стаць рэзідэнтамі парку заяўляюць не толькі кітайскія кампаніі, але і тайваньскія, паўднёвакарэйскія, японскія, еўрапейскія. "Парк ствараецца пад тэхналогіі заўтрашняга дня", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Намеснік кіраўніка беларускага ўрада выказаў надзею, што ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку будзе фарміравацца новая эканоміка Беларусі.

Умовы для рэзідэнтаў парку вельмі выгадныя: першыя 10 гадоў падаткі не спаганяюцца наогул, наступныя 10 гадоў - 50 працэнтаў. Ён падкрэсліў, што парк размяшчаецца ў супервыгадным месцы з пункту гледжання лагістыкі: у непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных пуцей, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін - Масква.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс