У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Стд 2015

Тозік: Беларусь і Кітай эфектыўна рэалізуюць маштабныя інвестыцыйныя праекты

Тозік: Беларусь і Кітай эфектыўна рэалізуюць маштабныя інвестыцыйныя праекты

23 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай эфектыўна рэалізуюць маштабныя інвестыцыйныя праекты. Гэта адзначыў старшыня таварыства дружбы "Беларусь-Кітай" Анатоль Тозік, выступаючы 22 студзеня на вечары ў Доме дружбы з нагоды 23-годдзя беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Тозік падкрэсліў, што двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Кітаем развіваюцца паслядоўна і дынамічна ва ўсіх сферах. Ён акцэнтаваў увагу на важнасці абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перыядычна наведвае Кітайскую Народную Рэспубліку з візітамі, па выніках якіх дасягаюцца важныя дамоўленасці аб узаемадзеянні па розных напрамках.

Старшыня таварыства дружбы "Беларусь-Кітай" лічыць, што 2014 год быў даволі паспяховым для супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. Быў сфарміраваны новы фармат узаемадзеяння: створаны міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве на ўзроўні віцэ-прэм'ераў дзвюх краін. У Беларусі пачаў працаць трэці Інстытут Канфуцыя, які суправаджае беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій. Кітай у гэтым годзе будзе пачэсным госцем на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

У сваю чаргу пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін падкрэсліў: "Двухбаковыя адносіны паміж нашымі краінамі на працягу 23 гадоў, як устаноўлены дыпламатычныя адносіны, захоўваюць здаровы тэмп развіцця. Мінулы 2014 год - плённы для двухбаковых адносін. Паглыбілася супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай, гуманітарнай і ваенна-тэхнічнай галінах. Было аказана садзейнічанне развіццю многіх важных праектаў, сярод якіх будаўніцтва Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка".

На думку пасла, 2015 год таксама будзе важным для беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. Кітай і Беларусь будуць разам адзначаць 70-ю гадавіну Вялікай Перамогі над фашызмам, сумесна распрацоўваць праграму развіцця супрацоўніцтва на новы перыяд.

"У новым годзе мы будзем і далей усямерна папулярызаваць канцэпцыю стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху, распаўсюджваць канцэпцыю дыпламатыі, заснаваную на прынцыпах дружалюбнасці, адкрытасці, узаемавыгаднасці і талерантнасці", - сказаў пасол Кітая.

На вечары ў Доме дружбы выступілі кітайскія і беларускія маладыя артысты. Удзел у мерапрыемстве прынялі беларускія кітаязнаўцы, супрацоўнікі пасольства КНР у Беларусі, актывісты таварыства "Беларусь-Кітай", парламентарыі, студэнты, прадстаўнікі інстытутаў Канфуцыя ў МДЛУ і БДУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс