У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Лют 2018

Топ-100 прапаноў для інвестараў падрыхтавалі ў Беларусі

Топ-100 прапаноў для інвестараў падрыхтавалі ў Беларусі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Топ-100 прыярытэтных пілотных інвестыцыйных праектаў (прапаноў) для новай індустрыялізацыі рэгіёнаў падрыхтаваны ў Беларусі, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пашыраным пасяджэннем калегіі міністэрства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта так званы план новай індустрыялізацыі рэгіёнаў Беларусі, іншымі словамі - карта магчымасцей для інвестараў, якая дапаможа адказаць на пытанні, куды ўкладаць рэсурсы і на якіх умовах, дзе найбольш рацыянальна размяшчаць вытворчасці", - расказаў Аляксандр Чарвякоў.

План падрыхтаваны Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі. Яго фундаментам сталі праекты-лакаматывы, якія маюць міжгаліновы характар. Шэраг праектаў звязаны з развіццём электратранспарту і вытворчасцю аўтакампанентаў, выпускам медыцынскага абсталявання, фарміндустрыяй, фатонікай, тэхналогіямі энергазберагальнага і разумнага дома. План будзе актуалізавацца не радзей за адзін раз у квартал.

Агульны аб'ём інвестыцый для 100 праектаў складае каля $4 млрд. "Пры распрацоўцы плана мы зыходзілі з таго, што ключавымі момантамі з'яўляюцца попыт на рынках і новыя тэхналогіі", - растлумачыў Аляксандр Чарвякоў. Пры адборы праектаў улічвалася праграма па імпартазамяшчэнні ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Была прапрацавана ўся наменклатура імпартных тавараў і адабрана больш за 300 таварных пазіцый, якія маглі б выпускацца на новых вытворчасцях.

План новай індустрыялізацыі будзе сёння прадстаўлены на калегіі Міністэрства эканомікі з удзелам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс