VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2015

Ткачоў: Беларусь была і застаецца найважнейшым партнёрам Расіі ў галіне гандлю сельгаспрадукцыяй

13 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь была і застаецца найважнейшым партнёрам Расіі ў галіне гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў 13 мая ў Маскве на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе расійскага аграрнага ведамства.

"Гістарычна склалася, што гэтыя суадносіны - на карысць Беларусі, - адзначыў Аляксандр Ткачоў. - Гэты баланс паступова трэба выраўноўваць. Лічу важным прадоўжыць актыўную і плённую работу па павелічэнні тавараабароту паміж нашымі краінамі".

Аб'ём тавараабароту сельгаспрадукцыі паміж Беларуссю і Расіяй у 2014 годзе павялічыўся больш як на 3 працэнты. Асноўныя пазіцыі экспарту з Расіі ў Беларусь - гатовыя вырабы са злакаў, шакалад, рыба і морапрадукты, з Беларусі ў Расію - малако і малочная прадукцыя, сыры, каўбасы, рыбныя і мясныя кансервы.

"Бакі падкрэслілі, што важным аспектам супрацоўніцтва дзвюх краін з'яўляецца ажыццяўленне на рэгулярнай аснове маніторынгу выканання ўзгодненых балансаў попыту і прапанавання Саюзнай дзяржавы на малако і малакапрадукты, мяса і мясапрадукты на 2015 год, - расказалі ў прэс-службе. - У ходзе сустрэчы адзначана, што ва ўмовах вельмі высокай інтэнсіўнасці тавараабмену асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць бяспецы паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і прадухіленню ўвозу прадукцыі ў абход прымяняемых Расіяй спецыяльных эканамічных мер".

Развіваецца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне аграрнай навукі, падрыхтоўкі кадраў, выставачнай дзейнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход