У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2018

"ТЭАРТ" стымулюе развіццё тэатральнага мастацтва па ўсёй Беларусі - меркаванне


18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" стымулюе развіццё тэатральнага мастацтва па ўсёй Беларусі. Такога меркавання прытрымліваюцца эксперты і спецыялісты, датычныя да работы форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Форум "ТЭАРТ" дае магчымасць развіцця тэатральнага мастацтва не толькі ў сталіцы, але і на ўсёй тэрыторыі краіны. На беларускай тэатральнай сцэне, як у Мінску, так і ў цэлым у Беларусі, вельмі шмат розных пастановак. Магчымасць рэалізацыі і раскрыцця свайго таленту праз форум "ТЭАРТ" і шанц дастукацца да гледача - гэта развіццё тэатральнага мастацтва", - лічыць намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў.

На думку старшыні праўлення ААТ "Белгазпрамбанк" Віктара Бабарыкі, трэба зрабіць так, каб беларускі тэатр развіваўся, адкрыўся не толькі спецыялістам, але і знешняму свету. Сам фестываль першапачаткова быў адкрытым: у ім удзельнічаюць калектывы з немалой колькасці розных краін. Але неабходна і зваротная сувязь з гледачом, яго меркаванне, у якім выглядзе патрэбны гэты фестываль і што варта змяніць, каб на самай справе ён быў важным для беларускага тэатра.

Дырэктар форуму "ТЭАРТ" Анжаліка Крашэўская падзялілася сваім бачаннем праблем сучаснага беларускага тэатра. "У нас ёсць імёны, дастойныя павагі, увагі, дастаткова шмат папулярных, на жаль, па-за Беларуссю. Гэты момант застаецца для нас незразумелым: чаму мы пабойваемся ўласных аўтараў, якіх перакладаюць на многія мовы і якія становяцца папулярнымі за межамі Беларусі".

Буйнейшы тэатральны форум Беларусі складаецца з трох секцый: міжнароднай праграмы, шоўкейса Belarus Open і адукацыйнай платформы "Школа ТЭАРТа". Сярод краін-удзельніц гэтага года - Беларусь, Расія, Літва, Латвія, Польшча, Бельгія, Францыя, Фінляндыя, В'етнам, Рэспубліка Карэя. Дзевяць буйнейшых тэатральных пастановак сучаснасці склалі міжнародную праграму, 10 лепшых беларускіх спектакляў будуць паказаны ў адным шоўкейсе Belarus Open.

Фестываль пачнецца са спектакляў шоўкейса Belarus Open, які пройдзе з 20 па 24 верасня.

VIII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" пройдзе з 20 верасня па 16 кастрычніка пад слоганам "Разгерметызацыя". Арганізатары міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ": Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Мінгарвыканкама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску