Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Снж 2018

Тавараабарот Беларусі і Карэліі праз два гады можа перасягнуць $100 млн - Русы

Тавараабарот Беларусі і Карэліі праз два гады можа перасягнуць $100 млн - Русы

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамыя сувязі з суб'ектамі Расіі ў Беларусі лічаць фундаментам двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Абмяркоўваючы перспектывы ўзаемнага гандлю з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Артурам Парфенчыкавым, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы выказаў упэўненасць, што на працягу двух гадоў тавараабарот можа перасягнуць $100 млн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Знешні гандаль Беларусі з Карэліяй расце не такімі хуткімі тэмпамі, як з некаторымі іншымі суб'ектамі РФ. "З Карэліяй мы ў пачатку шляху. Так, ёсць тэмпы, ёсць прырост. Але аб'ёмы не задавольваюць",-канстатаваў віцэ-прэм'ер. Ён агучыў напрамкі супрацоўніцтва, развіццё якіх створыць умовы для таго, каб тавараабарот перасягнуў $100 млн. На думку Міхаіла Русага, на такі аб'ём узаемнага гандлю рэальна выйсці за два гады. Рэкордным тавараабарот быў у 2013 годзе, калі ён перасягнуў $44 млн. "Мы павінны ставіць больш амбіцыйныя задачы", - перакананы віцэ-прэм'ер.

У прыватнасці, ён прапанаваў пашырыць супрацоўніцтва ў прамысловай сферы, пазітыўна ацаніўшы пры гэтым арганізацыю зборачнай вытворчасці ў Карэліі па выпуску беларускай лесанарыхтоўчай тэхнікі "Амкадор". Паводле слоў Міхаіла Русага, трэба падумаць аб тым, каб вырабляць на гэтай базе і іншую тэхніку, таксама неабходна разгледзець магчымасць стварэння сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні гэтай тэхнікі, а таксама тэхнікі МТЗ.

Беларусь разлічвае і ў далейшым развіваць супрацоўніцтва з "Петразаводскмашам", які паставіў шматслойныя бясшвовыя трубы для БелАЭС.

Міхаіл Русы таксама выказаўся за развіццё супрацоўніцтва ў АПК, у прыватнасці, у галіне селекцыі, насенняводства і племянной справы, а таксама прапанаваў, каб беларускія спецыялісты "пад ключ" стваралі ў Карэліі малочнатаварныя фермы. Беларусь таксама гатова да супрацоўніцтва ў рыбаводстве, пераймаць карысны вопыт і закупляць рыбу на свае перапрацоўчыя заводы.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы пастаўкі ў Карэлію кормаўборачнай тэхнікі, пасажырскага транспарту, грузавой, кар'ернай і спецыяльнай тэхнікі. Акрамя таго, беларускія будаўнікі, прадоўжыў віцэ-прэм'ер, маглі б рэалізаваць у Карэліі праекты па забудове мікрараёна або цэлага населенага пункта "пад ключ", уключаючы ўзвядзенне жылля, школы, дзіцячага сада і неабходнай інфраструктуры. Ён таксама прапанаваў супрацоўніцтва ў лясной гаспадарцы і ў сферы глыбокай перапрацоўкі драўніны.

У час сённяшняй сустрэчы ва ўрадзе быў падпісаны шэраг дакументаў. У іх ліку план мерапрыемстваў на 2019-2021 гады па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве ад 28 чэрвеня 1999 года.

Як паведамлялася, тавараабарот Беларусі і Карэліі (РФ) у студзені - верасні 2018 года склаў $19,9 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года павялічыўся на 22,7 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі