У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Крс 2013

Таццяна Драздоўская: Адкрыццё ў Беларусі цэнтра паруснага спорту дапаможа прыцягнуць моладзь у гэты від спорту

Таццяна Драздоўская: Адкрыццё ў Беларусі цэнтра паруснага спорту дапаможа прыцягнуць моладзь у гэты від спорту

15 красавіка, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Лідар нацыянальнай каманды Беларусі па паруснаму спорту і першы нумар сусветнага рэйтынга ў алімпійскім класе яхт "Лазер-Радыял" Таццяна Драздоўская вітае стварэнне ў краіне яхт-клуба з сучаснай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай, якія павінны пачаць сваю работу ў 2013 годзе. Аб гэтым спартсменка заявіла сёння па заканчэнні цырымоніі ўшанавання ў Нацыянальным алімпійскім камітэце (НАК), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі рада таму, што будуецца новы цэнтр і дзіцячая школа. Спадзяюся, што гэта падштурхне дзяцей займацца менавіта парусным спортам, будзе вялікі іх прыток. Умовы, у якіх і я сама раней займалася, і дзеці цяпер займаюцца, вельмі далёкія ад ідэалу. Бацькі, убачыўшы сучасны цэнтр паруснага спорту з душавымі, з добрымі раздзявалкамі, больш ахвотна будуць аддаваць сваіх дзяцей у гэту секцыю. Вітаю ўвядзенне новага яхт-клуба і спадзяюся, што ў добрых умовах будуць выхоўвацца новыя чэмпіёны. Я ўсё ніяк не дачакаюся, калі ж усё ж такі хоць хто-небудзь яшчэ з беларусаў пачне выйграваць медалі на буйных спаборніцтвах. У нас раней была вельмі добрая каманда, у якой хлопцы "сямідзесятнікі" моцна сябравалі, увесь час падтрымлівалі адзін аднаго. Хацелася б, каб у новага пакалення была такая ж з'яднанасць", - адзначыла Таццяна Драздоўская.

Лепшая беларуская яхтсменка Беларусі расказала журналістам, што ёй было нялёгка рабіць крокі на міжнароднай арэне пасля некалькіх гадоў дамашніх трэніровак. Да таго, як упершыню выступіць на замежных спаборніцтвах на моры, яна ніколі сама не бачыла сапраўднай марской хвалі. Таццяне Драздоўскай спатрэбіўся час для таго, каб навучыцца ў такой сітуацыі кіраваць яхтай.

На этапах Кубка свету па паруснаму спорту Таццяна Драздоўская цяпер з'яўляецца адзінай прадстаўніцай Беларусі. У самы бліжэйшы час, паводле яе слоў, на спаборніцтвах такога рангу будзе выступаць беларускі яхтсмен Мікалай Жукавец у класе "RS:Х". "У маладых спартсменаў яшчэ не настолькі высокі ўзровень майстэрства, каб ездзіць на этапы Кубка свету. Яны, наколькі мне вядома, пачнуць актыўна ездзіць на этапы Кубка Еўропы з мая месяца. Атрымліваецца, што мы будзем выступаць даволі вялікай камандай - у класах "470", "Лазер", "Лазер-Радыял". Экіпаж класа "470" - Павел Фінаеў / Максім Бялькевіч. У "Лазеры" выступае Іван Вінтухоўскі, а ў "Лазер-Радыяле" Дзіяна Цялежнікава і Ірына Чайко", - паведаміла спартсменка.

Таццяна Драздоўская расказала пра сваё бліжэйшае выступленне на этапе Кубка свету, якое 20 красавіка пачнецца ў французскім горадзе Ер. "Акваторыя там вельмі цяжкая. Спаборніцтвы праводзяцца ў адным і тым жа месцы. У 2010 годзе там я заняла трэцяе месца, калі рэгата прайшла ў штармавых умовах. Як будзе ў гэтым годзе - невядома. Бывала, што ў час спаборніцтваў там панаваў толькі слабы вецер. Пры гэтым акваторыя вядомая, вывучана ўздоўж і ўпоперак", - сказала яна.

Беларуская яхтсменка Таццяна Драздоўская ўпершыню ў гісторыі айчыннага паруснага спорту ўзначаліла сусветны рэйтынг у алімпійскім класе суднаў "Лазер-Радыял". У апублікаваным 8 красавіка Міжнароднай федэрацыяй паруснага спорту (ISAF) рэйтынг-лісце беларуска мае 878 балаў. Таццяна Драздоўская - шматразовая чэмпіёнка Беларусі, пераможца і прызёр этапаў Кубка свету, удзельніца фіналаў чэмпіянатаў свету і Еўропы. У 2000 годзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа, у 2007-м стала чэмпіёнкай свету. Прыняла ўдзел у чатырох Алімпіядах (2000, 2004, 2008, 2012). На Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне заняла 23-е месца, 2012 года ў Лондане - 15-е месца. Мае званне заслужанага майстра спорту.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс