Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Сак 2013

Таміслаў Нікаліч: Сербія лічыць Беларусь сваім найбольш важным сябрам

Таміслаў Нікаліч: Сербія лічыць Беларусь сваім найбольш важным сябрам

12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сербія лічыць Беларусь сваім найбольш важным сябрам. Аб гэтым сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Сербіі адзначыў, што раней неаднаразова бываў у Беларусі, хоць гэты візіт першы на пасадзе кіраўніка дзяржавы. "Вы сказалі, што ў пэўны момант у нас быў перапынак у адносінах, але гэта была часовая з'ява. Вы ведаеце, што адносіны паміж нашымі дзяржавамі і народамі нішто не можа перарваць, - заявіў Таміслаў Нікаліч. - Мы асэнсавалі гэту сваю памылку і будзем рабіць усё, каб яе выправіць. У Сербіі няма ворагаў, а Беларусь мы лічым сваім самым важным сябрам". Прэзідэнт Сербіі выказаў надзею, што гэты візіт дасць магчымасць умацаваць палітычныя і эканамічныя сувязі дзяржаў на аснове дружбы, якая існуе паміж народамі дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі