Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Май 2013

Таміслаў Нікаліч: Беларусь для мяне з'яўляецца прыкладам

Таміслаў Нікаліч: Беларусь для мяне з'яўляецца прыкладам

17 мая, Бялград /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч адзначыў на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Пятром Пракаповічам, што Беларусь для яго з'яўляецца прыкладам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шкада, што цяпер не 2001 год, калі б гэта было так, то сёння мы гаварылі б аб тавараабароце паміж нашымі краінамі, які дакладна перавышаў бы $1 млрд. У Беларусі тут была б кропка апоры для выхаду ў Еўропу, мы захавалі б сваю прамысловасць. Беларусь для мяне з'яўляецца прыкладам і так павінна быць для іншых людзей", - сказаў Таміслаў Нікаліч.

Прэзідэнт адзначыў, што раней у Сербіі таксама была моцная прамысловасць, як у Беларусі. "Але мы без глыбокага абмеркавання ўвайшлі ў прыватызацыю, да нас прыйшлі няздольныя іншаземцы, якія прыватызавалі прадпрыемствы, але не хацелі займацца вытворчасцю. Яны хацелі або проста ўзяць цэхі, памяшканні, зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва, або ў іх ужо была вытворчасць такіх жа тавараў і яны хацелі закрыць завод, атрымаўшы такім чынам наш рынак, - расказаў Таміслаў Нікаліч. - Беларусь не павінна паўтараць памылак Сербіі".

Сербскі лідар лічыць, што пасля яго сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час афіцыйнага візіту ў сакавіку 2013 года пачалася новая эра ў адносінах паміж Беларуссю і Сербіяй. "Гэтыя адносіны абсалютна шчырыя. Беларусь заўсёды можа разлічваць на нашу падтрымку", - падкрэсліў Таміслаў Нікаліч.

Ён дадаў, што ўрад Сербіі будзе ўдзельнічаць у рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту намесніка прэм'ер-міністра Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі