25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан выходзяць на вельмі сур'ёзныя дамоўленасці. Аб гэтым Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў зявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў казахстанскага лідара, на перагаворах у вузкім складзе бакі абмеркавалі асноўныя праблемныя пытанні. "Ва ўзаемаадносінах нават самых блізкіх дзяржаў, як бы там ні было, узнікаюць тыя ці іншыя пытанні, якія патрабуюць абмеркавання, удакладнення і, самае галоўнае, вырашэння, - канстатаваў ён. - Я лічу, што ўжо ў выніку пачатых перагавораў мы выходзім на вельмі сур'ёзныя дамоўленасці, якія, упэўнены, будуць рэалізаваны ў самым бліжэйшым будучым".
Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў, што яго краіна зацікаўлена ў павелічэнні аб'ёмаў гандлю з Беларуссю, пашырэнні сувязей у гуманітарнай сферы і актыўным узаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях.