У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Крс 2013

Тадэвуш Кандрусевіч: У Рыме плануецца арганізаваць выстаўку ў сувязі з 70-годдзем трагедыі ў Хатыні

Тадэвуш Кандрусевіч: У Рыме плануецца арганізаваць выстаўку ў сувязі з 70-годдзем трагедыі ў Хатыні

1 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Рыме плануецца арганізаваць выстаўку ў сувязі з 70-годдзем трагедыі ў Хатыні. Аб гэтым паведаміў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што ёсць шмат напрамкаў супрацоўніцтва паміж касцёлам і дзяржавай, у тым ліку ў пытаннях культуры, дабрачыннасці. Ён адзначыў, што ў свеце павінны ведаць і памятаць аб той трагедыі, якая адбылася ў Беларусі 70 гадоў таму.

1 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які гэтымі святочнымі днямі наведаў Архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Паводле слоў Тадэвуша Кандрусевіча, такія сустрэчы даюць магчымасць абмяркоўваць далейшае развіццё адносін паміж Рымска-каталіцкай царквой і дзяржавай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску