Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Сак 2013

Тадэуш Кандрусевіч: У Беларусі склаліся канструктыўныя міжканфесіянальныя адносіны

Тадэуш Кандрусевіч: У Беларусі склаліся канструктыўныя міжканфесіянальныя адносіны

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі склаліся канструктыўныя адносіны паміж рэлігіямі. Аб гэтым заявіў 21 сакавіка на прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта рабочыя адносіны, дзе мы з павагай ставімся адзін да аднаго і дапамагаем адзін аднаму. У нас ёсць сумесныя праекты. Яны датычацца, у прыватнасці, дабрачыннасці, барацьбы з наркаманіяй і СНІДам", - адзначыў архібіскуп.

Таксама праводзіцца шмат сумесных канферэнцый. "Напрыклад, у 2007 годзе асноўнай тэмай сустрэчы быў хрысціянска-ісламскі дыялог, у 2009-м канферэнцыя была прысвечана хрысціянска-іўдзейскім адносінам. У 2011 годзе прайшоў форум "Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад у сацыяльнае жыццё Еўропы". У лістападзе 2013 года адбудзецца яшчэ адна сустрэча, якая будзе прысвечана тэме адказу на выклікі сучаснасці", - расказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Ён нагадаў, што ў Мінску ў чэрвені 2014 года пройдзе Еўрапейскі каталіцка-праваслаўны форум. Такое рашэнне прынята на III каталіцка-праваслаўным форуме "Эканамічны крызіс і беднасць: выклікі для Еўропы" ў Лісабоне ў мінулым годзе. Форум арганізуюць Рада епіскапскіх канферэнцый Еўропы і праваслаўныя цэрквы Еўропы. Мерапрыемствы праходзяць раз у два гады па чарзе ў краінах з каталіцкай і праваслаўнай большасцю. У іх удзельнічае аднолькавая колькасць прадстаўнікоў з кожнага боку (прыкладна па 20 епіскапаў, свяшэннікаў і экспертаў).

"На форуме размова пойдзе аб тым, што азначае быць хрысціянінам сёння. Кажуць, што гэта будзе своеасаблівы экуменічны сабор", - удакладніў мітрапаліт.

Адказваючы на пытанне аб развіцці дабрачыннасці ў Беларусі, архібіскуп сказаў: "Будзем далей развівацца. У прыватнасці, у тых напрамках, якія нам абазначыць пантыфік. Першыя выступленні Папы гавораць аб тым, што нельга праходзіць міма чалавека, якому патрэбна дапамога. Не трэба баяцца праяўляць чуласць. Прымас Італіі даў новы імпульс развіццю дабрачыннасці. Мы хочам не толькі дапамагаць чалавеку матэрыяльна, але і духоўна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі