У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Снж 2016

Святлоў: Максім Багдановіч - прыклад адносін да Айчыны і роднай мовы

Святлоў: Максім Багдановіч - прыклад адносін да Айчыны і роднай мовы

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усё жыццё і творчасць Максіма Багдановіча ўяўляе сабой прыклад адносін да Айчыны і роднай мовы. Такое меркаванне выказаў журналістам пасля цырымоніі закладкі капсулы з зямлёй з магілы паэта міністр культуры Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, Максім Багдановіч - гэта не проста сімвал, а аснова сучаснай беларускай культуры. Ён даў напрамак для развіцця літаратуры і паказаў, як трэба адносіцца да Айчыны, роднай мовы, сказаў Барыс Святлоў.

Цырымонія "Вяртанне" па закладцы капсулы з зямлёй з магілы паэта ў Ялце адбылася ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх святых.

Як адзначыў, звяртаючыся да гасцей, настаяцель Усіхсвяцкага прыхода Мінска протаіерэй Фёдар Поўны, Максім Багдановіч хацеў завяршыць на роднай зямлі свой жыццёвы шлях, але лёс склаўся інакш, аднак заўсёды былі людзі, якія захоўвалі памяць пра беларускага паэта. Пахаванне капсулы з зямлёй у храме ў Мінску - выкананне яго волі і магчымасць маліцца аб душы паэта, сказаў ён.

Пасля цырымоніі ў Белай зале храма адбылося мемарыяльнае літаратурнае чытанне, дзе гучалі вершы Максіма Багдановіча.

9 снежня праходзіць шэраг мерапрыемстваў з нагоды святкавання 125-гадовага юбілею паэта. Літаратурная акцыя "Расцём разам з Максімам" пройдзе каля помніка Максіму Багдановічу. Вершы Багдановіча прагучаць у выкананні чытальнікаў рознага ўзросту, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і актуальнасць яго паэзіі. Пачатак акцыі ў 14.00, а пасля яе завяршэння ў 17.30 каля помніка адбудзецца мітынг "Пакланіся Максіму".

У рэканструяваным Літаратурным музеі Максіма Багдановіча будзе ўрачыста адкрыта новая экспазіцыя, якая расказвае пра жыццёвы і творчы шлях паэта. Цырымонія запланавана на 16.00.

Мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча праходзяць у розных рэгіёнах Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс