У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Чэр 2016

Святлоў: Галоўная задача міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі - падтрымка любых сустрэчных ініцыятыў

Святлоў: Галоўная задача міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі - падтрымка любых сустрэчных ініцыятыў

7 чэрвеня, Нясвіж /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Галоўнай задачай міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі з'яўляецца падтрымка любых сустрэчных ініцыятыў. Аб гэтым заявіў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў сёння на пасяджэнні секцыі "Беларуска-расійскае культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў сферы турызму: гістарычны і сучасны кантэкст" ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якая праходзіць у Нясвіжы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшнім этапе развіцця супрацоўніцтва ў сферы культуры галоўная задача міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі - падтрымка любых сустрэчных ініцыятыў. Мы павінны звязваць паміж сабой прапановы на самых розных узроўнях, ад самай вялікай да самай малой, для таго, каб далей ішло іх развіццё ўжо самастойна", - адзначыў Барыс Святлоў.

Паводле яго слоў, у Беларусі і Расіі праходзіць апошнім часам даволі шмат мерапрыемстваў у плане культурнага абмену. Яны грунтуюцца ў тым ліку на створаным добрым нарматыўным фундаменце - паміж міністэрствамі культуры Беларусі і Расіі падпісана праграма супрацоўніцтва на 2015-2017 гады. "Але гэта пагадненне, хутчэй, канстатацыя факта, таго, што ў нас ужо было, ёсць. Цяпер, на наш погляд, неабходна больш актыўна развіваць гарызантальныя сувязі як паміж рэгіёнамі, так і паміж канкрэтнымі ўстановамі культуры", - упэўнены Барыс Святлоў.

У Беларусі праводзіцца шмат цудоўных сумесных праектаў - гэта і "Славянскі базар", кінафестываль "Лістапад", музычны форум "Уладзімір Співакоў запрашае", традыцыйнымі сталі абменныя Дні культуры Беларусі і Расіі, як і мноства іншых мерапрыемстваў. "У нас актыўна развіваецца і супрацоўніцтва ў сферы кінематографа. Толькі за апошнія пяць гадоў на базе кінастудыі "Беларусьфільм" знята амаль 20 сумесных беларуска-расійскіх праектаў. Найбольш яркі - "Брэсцкая крэпасць". А цяпер мы абмяркоўваем магчымасць здымкі фільма, звязанага з дзейнасцю нашага вядомага земляка Андрэя Грамыкі, які на працягу доўгага часу працаваў міністрам замежных спраў Савецкага Саюза. Гэта тая знакавая фігура, якая павінна знайсці сваё ўвасабленне ў кінематаграфічным вобразе. І мы над гэтым цяпер працуем", - сказаў міністр культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс