У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Стд 2017

Святлоў: Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі

Святлоў: Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі. Аб гэтым заявіў 11 студзеня міністр культуры Барыс Святлоў у час адкрыцця святкаванняў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асоба Янкі Купалы значная і за межамі Беларусі. Расія, Польшча, Украіна, Літва, Славакія таксама будуць святкаваць яго юбілей. Янку Купалу павінны ведаць і помніць як вялікага паэта і вялікага дзеяча не толькі нашы сучаснікі, але і нашы нашчадкі", - сказаў Барыс Святлоў.

Янка Купала з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння радзіме. "І як паэт, і як грамадска-палітычны дзеяч, ён сваёй творчасцю імкнуўся вярнуць беларусам пачэснае месца сярод іншых народаў. На мой погляд, гэта яго найвялікшае дасягненне", - падкрэсліў міністр.

Святлоў: Асоба Янкі Купалы значная і за межамі БеларусіБарыс Святлоў адзначыў, што культурныя падзеі бягучага года з'яўляюцца лагічным працягам мінулага года. "На мой погляд, Год культуры прадаўжаецца ў канкрэтных імёнах - зорках нашай культуры, сярод якіх Янка Купала займае адно з першых месц. Мы прадаўжаем вялікую справу адраджэння і захавання нашай культуры", - дадаў ён.

Святкаванні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы пачаліся з прэзентацыі яго партрэта работы рускага мастака Мікалая Паўлава. Гравюру падарыў Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Сяргей Кандыбовіч. "Сімвалічна, што партрэт Янкі Купалы быў знойдзены напярэдадні яго юбілею. Гравюра была выстаўлена на аўкцыёне ў Маскве разам з іншымі работамі мастака Паўлава. Мы даведаліся аб гэтым і вырашылі аддаць партрэт у дар музею", - расказаў Сяргей Кандыбовіч.

У выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прагучалі вершы Янкі Купалы, аўтографам якіх пастановай Саўміна ў 2016 годзе нададзены статус першай катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці: "Маja dola", "А хто там ідзе", "Прарок", "Спадчына". Прагучалі і песні на словы Янкі Купалы ў выкананні выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Янка Купала - з плеяды самых шануемых беларускіх аўтараў. Яго імем названы вуліцы, яму пастаўлены помнікі і адкрыты мемарыяльныя дошкі, у тым ліку за межамі краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс