У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2013

Святлана Герасімовіч: Актыўная міжпарламенцкая дзейнасць Нацсходу павінна сфарміраваць на Захадзе аб'ектыўны погляд на Беларусь

Святлана Герасімовіч: Актыўная міжпарламенцкая дзейнасць Нацсходу павінна сфарміраваць на Захадзе аб'ектыўны погляд на Беларусь

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актыўная міжпарламенцкая дзейнасць Нацыянальнага сходу пятага склікання павінна сфарміраваць на Захадзе аб'ектыўны погляд на сітуацыю ў Беларусі. Такое меркаванне сёння, выступаючы ў Савеце Рэспублікі перад слухачамі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, выказала старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню Святлана Герасімовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сенатар выказала надзею, што актыўная міжнародная дзейнасць Нацыянальнага сходу пятага склікання дасць свой станоўчы вынік у процідзеянні прадстаўнікам апазіцыі, якія прадузята падаюць сітуацыю ў Беларусі замежным парламентарыям. "Часта нашы калегі атрымліваюць інфармацыю аб Беларусі ад прадстаўнікоў апазіцыі, якія прадузята падаюць сітуацыю ў нашай краіне, ды і не валодаюць гэтай сітуацыяй", - падкрэсліла Святлана Герасімовіч.

Парламентарый паведаміла, што ў Нацыянальным сходзе сфарміравана каля 50 рабочых груп па супрацоўніцтву з парламентамі замежных дзяржаў, створаны 13 дэлегацый для ўдзелу ў рабоце міжпарламенцкіх і міжнародных арганізацый. Акрамя таго, у час сустрэчы са слухачамі Інстытута дзяржслужбы Акадэміі кіравання сенатар расказала аб узаемадзеянні верхняй палаты парламента з органамі мясцовага самакіравання, а таксама аб асноўных напрамках дзейнасці Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцоваму самакіраванню, якую яна ўзначальвае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс