У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Стд 2018

Сусветны банк прагназуе захаванне росту беларускай эканомікі ў бліжэйшыя тры гады

Сусветны банк прагназуе захаванне росту беларускай эканомікі ў бліжэйшыя тры гады

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк апублікаваў студзеньскі даклад "Перспектывы сусветнай эканомікі", паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакладам, беларуская эканоміка прырасце ў 2018 годзе на 2,1 працэнта (гэта ж лічба была агучана ў "Эканамічным аглядзе Сусветнага банка для Беларусі" ў снежні 2017-га), у 2019 і 2020 гадах рост ВУП Беларусі чакаецца на ўзроўні 2,4 працэнта.

У цэлым у 2018 годзе тэмпы эканамічнага росту ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі складуць 2,9 працэнта. "Расія прыстасавалася да новага ўзроўню цэн на нафту, і, паводле прагнозаў, рост яе эканомікі прадоўжыцца і складзе (у бягучым годзе) 1,7 працэнта. Тэмпы росту эканомікі Казахстана, як чакаецца, стануць больш умеранымі - на ўзроўні 2,6 працэнта - па меры аслаблення эфекту такіх разавых мер, як рост здабычы нафты і падаткова-бюджэтнае стымуляванне. Прагназуецца, што са зніжэннем геапалітычнай напружанасці тэмпы росту эканомікі Украіны вырастуць з 2 працэнтаў у мінулым годзе да 3,5 працэнта", - гаворыцца ў дакладзе.

У 2017 годзе тэмпы эканамічнага росту ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі перавысілі чаканні і дасягнулі 3,7 працэнта, тады як у папярэднім годзе яны складалі 1,7 працэнта. Гэтыя поспехі былі дасягнуты пасля трох гадоў вельмі павольнага росту следам за рэзкім зніжэннем цэн на нафту ў 2014 годзе.

Паводле ацэнак СБ, тэмпы росту сусветнай эканомікі ў 2018 годзе павялічацца да 3,1 працэнта, але патэнцыял далейшага росту выклікае занепакоенасць. Чакаецца, што існуючыя ў сусветнай эканоміцы рэзервы будуць паступова вычарпаны.

Таксама чакаецца, што сусветная эканоміка ў 2018 годзе ўпершыню пасля сусветнага фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў будзе працаваць амаль на поўную моц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс