У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Жнв 2018

Сурыкаў: жадаю, каб спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй вырашаліся без сур'ёзных іміджавых страт

Сурыкаў: жадаю, каб спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй вырашаліся без сур'ёзных іміджавых страт

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 24 жніўня на ўрачыстым прыёме з нагоды завяршэння сваёй дыпмісіі пажадаў, каб спрэчкі паміж краінамі вырашаліся без сур'ёзных іміджавых страт, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не магу сказаць, што нашы з вамі гады не былі чымсьці крыху азмрочаны. Такое заўсёды бывае. Гэтыя спрэчкі былі, ёсць і будуць. Жадаю, каб яны вырашаліся без сур'ёзных іміджавых страт з абодвух бакоў. Гэта самае галоўнае, - сказаў Аляксандр Сурыкаў. - Трэба заўсёды быць аб'ектыўным у ацэнках, нягледзячы ні на што, і любіць тую краіну, у якую ты прыехаў, паважаць і кіраўніцтва, і яе народ".

Дыпламат адзначыў, што працуе паслом у Беларусі ўжо больш за 12 гадоў, і за гэтыя гады дружба абодвух народаў стала значна мацнейшай.

"Вядома, за гэтым стаяць сухія лічбы тавараабароту, стварэнне новых рабочых месцаў, пашырэнне супрацоўніцтва ў культуры, пашырэнне работы з насельніцтвам. Гэта няпростая і цяжкая работа, якую мы прайшлі з нашымі сябрамі ў Беларусі, з яе кіраўніцтвам у першую чаргу. Хацелася б, каб яна рухалася далей", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс