Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліс 2016

Сурыкаў: На перагаворах Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве на першым месцы будуць палітычныя тэмы

Сурыкаў: На перагаворах Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве на першым месцы будуць палітычныя тэмы

18 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. На перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Маскве на першым месцы будуць палітычныя тэмы. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што на першым месцы будуць усё ж такі палітычныя тэмы з улікам сітуацыі ў свеце, а размовы, якія ва ўсіх на слыху, - нафтагазавыя і гэтак далей - не галоўная тэма сустрэчы. Але яна таксама, напэўна, будзе прысутнічаць", - лічыць расійскі дыпламат.

Пасол таксама пракаменціраваў праведзеную 17 лістапада сустрэчу Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ. "На мой погляд, яна нават менш крытычная, чым усе папярэднія, - адзначыў расійскі пасол. - Сітуацыя ў свеце такая, што ёсць над чым задумацца і дзе-нідзе змякчацца - там, дзе была вастрыня. Некаторыя нюансы знешнепалітычныя, магчыма, у свеце ўзнікнуць, у тым ліку ў сувязі з выбарчымі кампаніямі ў ЗША, у Францыі, у ФРГ... Таму сённяшні перыяд - не час для вострых адчуванняў".

Гаворачы аб развіцці супрацоўніцтва ў фармаце СНД у сувязі з маючым адбыцца старшынствам ў Садружнасці Расіі, пасол падкрэсліў, што супрацоўніцтва нішто так не ўмацоўвае, як эканоміка. "Я падзяляю заклапочанасць Аляксандра Рыгоравіча якраз эканамічнымі праектамі. Адзін з іх - гэта пояс Шаўковага шляху. Яго неабходна як мага хутчэй рэалізаваць. Ён значна змацуе ў тым ліку частку краін СНД. І неабходна думаць над далейшымі сумеснымі праектамі. Маецца на ўвазе энергетыка, прамысловая вытворчасць і г.д.", - заявіў Аляксандр Сурыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс