У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Стд 2018

Супрацоўніцтву Беларусі і Таджыкістана будзе нададзены новы імпульс - Кабякоў

Супрацоўніцтву Беларусі і Таджыкістана будзе нададзены новы імпульс - Кабякоў

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтву Беларусі і Таджыкістана будзе нададзены новы імпульс, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 25 студзеня ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Махмадшарыфам Махмудам Хакдодам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр Беларусі павіншаваў Махмадшарыфа Махмуда Хакдода з назначэннем на пасаду. "Мы разлічваем, што з назначэннем новага пасла будзе нададзены новы імпульс развіццю нашага супрацоўніцтва, і будзем садзейнічаць, каб такі імпульс быў даведзены да ўсіх, хто зацікаўлены ў развіцці нашых адносін. У планах на гэты год у нас бізнес-форум, выстаўка беларускай прадукцыі і Дні культуры Беларусі ў Таджыкістане", - адзначыў ён. Акрамя таго, на 2018 год запланаваны візіт Андрэя Кабякова ў Таджыкістан. У час сустрэчы бакі абмеркавалі падрыхтоўку і правядзенне гэтых мерапрыемстваў.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што Беларусь для Таджыкістана была, ёсць і будзе надзейным і добрым сябрам. "Мы надаём вялікае значэнне развіццю нашых гандлёва-эканамічных адносін, тым больш нядаўна адбыўся візіт прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь. Кіраўнікі дзяржаў узгаднілі шэраг пытанняў па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама супрацоўніцтва ў іншых галінах, у тым ліку ў гуманітарным сектары", - адзначыў ён.

Махмадшарыф Махмуд Хакдод падкрэсліў, што Таджыкістан быў і застаецца дружалюбнай краінай, надзейным партнёрам для Беларусі. "Гэтаму садзенічае, перш за ўсё гістарычная дружба паміж нашымі народамі, даверныя адносіны паміж нашымі кіраўнікамі дзяржаў, а таксама фундамент двухбаковых сувязей", - заявіў ён. Пасол адзначыў, што супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца ў рамках тых дамоўленасцей, якія ёсць і ў гандлёва-эканамічнай, і ў палітычнай, і ў культурна-гуманітарнай сферах.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Таджыкістанам устаноўлены 5 верасня 1996 года, у дзвюх краінах адкрыты пасольствы.

У студзені - лістападзе 2017 года тавараабарот склаў $35,1 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся на 8,5 працэнта. Аб'ём экспарту склаў $32,2 млн, аб'ём імпарту - $2,9 млн. Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі склала $29,3 млн. Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі цукру, трактароў, поліэфіраў, дываноў і падлогавых пакрыццяў, аўтамабіляў спецпрызначэння, драўняна-валакністых і драўняна-стружкавых пліт, расфасаваных для рознічнага продажу лекавых сродкаў, соладу. Імпартавалася баваўняная пража, сушаныя фрукты, сумесі арэхаў і сушаных пладоў, баваўнянае валакно.

У Гісары 25 лістапада 2017 года на базе АТЗТ "Агратэхсэрвіс" была адкрыта зборачная вытворчасць трактароў ААТ "МТЗ". На першапачатковым этапе там будзе сабрана 50 адзінак тэхнікі маркі "Беларус-80.1" і "Беларус-82.1" з нарошчваннем аб'ёмаў зборкі да 300 адзінак у год і больш. У 2018 годзе плануецца наладзіць у Гісары вытворчасць прычапной і навясной тэхнікі ААТ "Бабруйскаграмаш", самаходных касілак ААТ "Гомсельмаш".

У Таджыкістане створана тавараправодная сетка больш як 15 беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку ААТ "БелАЗ", ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "Амкадор", ААТ "Гомсельмаш".

У 2011 годзе быў створаны беларуска-таджыкскі дзелавы савет, у склад якога ўваходзяць вядучыя прадпрыемствы-экспарцёры і бізнес-структуры, зацікаўленыя ў нарошчванні эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Чарговае пасяджэнне савета адбылося 18 мая 2017 года ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс