Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Кст 2018

Супрацоўніцтва Беларусі з Чэхіяй і Славакіяй развіваецца актыўна - МЗС

Супрацоўніцтва Беларусі з Чэхіяй і Славакіяй развіваецца актыўна - МЗС

25 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі з Чэхіяй і Славакіяй у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах развіваецца актыўна, адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі - начальнік упраўлення Еўропы МЗС Беларусі Яўген Вараб'ёў 24 кастрычніка на вечары ў Доме дружбы, прысвечаным 100-годдзю ўзнікнення незалежнай Чэхаславакіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яўген Вараб'ёў падкрэсліў значнасць юбілейнай даты ў гісторыі Чэхіі і Славакіі. Беларусь развівае цесныя кантакты з абедзвюма дзяржавамі, ажыццяўляюцца абмены візітамі на розных узроўнях, эфектыўна рэалізуюцца сумесныя праекты.

Пасол Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі звярнуў увагу, што паміж чэшскім і славацкім народамі не проста суседскія, а сапраўды добрыя, можна сказаць, сямейныя адносіны. Яго падтрымаў часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Петэр Янік, які адзначыў, што сіла двух народаў - у адзінстве.

У ліку ўдзельнікаў вечара былі прадстаўнікі пасольстваў Славакіі і Чэхіі, МЗС Беларусі, таварыстваў дружбы "Беларусь-Чэхія", "Беларусь-Славакія", а таксама студэнты і выкладчыкі мінскіх ВНУ. На мерапрыемстве гучалі музычныя і літаратурныя творы на чэшскай і славацкай мовах у выкананні беларускіх артыстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі